Беларуская Служба

Мірослаў Янковяк: Носьбіты беларускіх гаворак могуць не лічыць сябе беларусамі, а называцца рускімі на Пскоўшчыне і палякамі на Віленшчыне

29.06.2023 14:27
Мірослаў Янковяк заўважыў, што расійскія вучоныя з сярэдзіны ХХ ст. часта адмаўляюць беларускасць тых гаворак, якія мовазнаўцамі з сярэдзіны XIX ст. лічыліся беларускімі.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М.Янковяк пра бел. гаворкі ў РФ.
   ,   1918    .. .
"Этнографическая карта белорусского племени, составлена в 1918 году ординарным академиком Е.Ф. Карским".https://pl.m.wikipedia.org/wiki/Plik:Belarusians,_Karsky_map_%281918_edition%29.jpg

Супрацоўнік Славянскага інстытута Чэшскай АН і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра гісторыі геалінгвістыкі Інстытута літоўскай мовы польскі беларусіст Мірослаў Янковяк даўно мае амбітны план: аб’ехаць Беларусь па перыметры яе граніц і даследаваць стан беларускіх гаворак на памежжы з іншымі краінамі. Аднак цяперашняя геапалітычная сітуацыя ўскладняе гэту задачу. 

Мірослаў Янковяк, вывучаючы беларускія гаворкі за межамі Беларусі, заўважыў, што расійскія вучоныя з сярэдзіны ХХ ст. часта адмаўляюць беларускасць тых гаворак, якія расійскімі і іншымі мовазнаўцамі з самага пачатку іх даследавання, г.зн. з сярэдзіны XIX ст., лічыліся беларускімі.

Нават шматвяковая русіфікацыя дагэтуль не сцерла беларускіх рыс гаворак на ўсход ад дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

Мірослаў Янковяк пацвярджае, што вопытныя расійскія дыялектолагі, з якімі ён сустракаўся ў Маскве, разумеюць, што на заходняй Смаленшчыне і ў іншых сумежных з Беларуссю раёнах Расіі распаўсюджаны беларускія гаворкі, нават калі яны і русіфікаваныя. Аднак у сваіх працах яны пішуць зусім процілеглае, што гэта быццам бы рускія гаворкі, уводзячы ў зман і іншых вучоных, і студэнтаў, і ўвогуле грамадскасць.

У той жа час, як сведчыць Мірослаў Янковяк, носьбіты беларускіх гаворак могуць не лічыць сябе беларусамі па нацыянальнасці. Яны называюць сябе рускімі на Пскоўшчыне і палякамі на Віленшчыне.

У сувязі з тым, што беларуская дыялектная мова аб’ектыўна функцыянуе на захадзе Расіі, на памежжы з Беларуссю, а некаторыя расійскія вучоныя гэтага публічна не прызнаюць або далікатна спрабуюць абмінуць гэты факт, Мірослаў Янковяк лічыць, што гэта ўжо не навуковы, а палітычны падыход.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Польскі беларусіст: Беларусь закрыта для беларусазнаўцаў з іншых краін

01.06.2023 23:25
Вядомы польскі беларусіст Мірослаў Янковяк лічыць, што Рэспубліка Беларусь не можа нават на базавым узроўні забяспечыць беларусазнаўчыя даследаванні.