Беларуская Служба

Мінадукацыі і ЮНІСЕФ заключылі пагадненне на карысць дзяцей з Польшчы і Украіны

20.07.2023 07:45
«ЮНІСЕФ – наш пастаянны, надзейны партнёр», – падкрэсліў віцэ-міністр Тамаш Жымкоўскі.
       i - a      i
Галоўны прадстаўнік ЮНІСЕФ у Польшчы Рашэд Сарвар i віцэ-міністр Міністэрствa адукацыі і навукі міністр Тамаш ЖымкоўскiPAP/Piotr Nowak

Надоечы ў Міністэрстве адукацыі і навукі было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве з ЮНІСЕФ – міжнародным фондам дапамогі дзецям ААН. Паводле віцэ-міністра Тамаша Жымкоўскага(Tomasz Rzymkowski), гэта фактычна працяг супольных праграмаў і пацверджанне супрацоўніцтва на карысць польскіх і ўкраінскіх дзяцей:

- Мы маглі разлічваць на дапамогу ЮНІСЕФ для дзяцей з Украіны, калі на пачатку вайны, мы былі прымушаныя цягам трох тыдняў размеркаваць па Польшчы 180 тысяч дзяцей-бежанцаў. Гэта таксама псіхалагічная дапамога да дзяцей пасля пандэміі COVID-19, павышэнне лічбавых кваліфікацый, адукацыйныя майстэрні для дзяцей. Гэта таксама дзеянні па інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Галоўны прадстаўнік ЮНІСЕФ у Польшчы Рашэд Сарвар адзначыў, што Міністэрства адукацыі і навукі з'яўляецца першым і галоўным партнёрам арганізацыі:

- Адукацыя – адна з самых шырокіх тэм у нашай дзейнасці. Гэта справа, якая будзе вызначаць будучыню, і мы думаем не толькі пра дзяцей з Украіны, але і з Польшчы, якія змогуць атрымаць выгаду ад нашых сумесных праектаў.

У цяперашні час амаль 100 працэнтаў украінскіх дзяцей, якія маюць нумар PESEL, то бок электронны рэгістрацыйны нумар фізічнай асобы, выконваюць школьны абавязак у польскіх школах. Паводле дадзеных, гэта каля 180 тысяч дзяцей. Астатнія ўкраінскія дзеці навучаюцца дыстанцыйна ва ўкраінскіх школах. Усе яны могуць разлічваць на падтрымку з праграмаў міністэрства і ЮНІСЕФ.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка