Беларуская Служба

Катавіцы рыхтуюцца стаць Еўрапейскім горадам навукі 2024

20.07.2023 10:01
Упершыню ў гісторыі гэты прэстыжны тытул атрымаў горад з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Горад КатавіцэTomasz_Mikolajczyk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У цэнтры горада Катавіцы былі ўсталяваныя бібліятэкі пад адкрытым небам. Інсталяцыі нагадваюць пра тое, што Катавіцы атрымалі тытул Еўрапейскага горада навукі 2024. У бібліятэках пад адкрытым небам можна пазычыць або пакінуць прачытаную кніг.

Еўрапейскі горад навукі – гэта тытул, які прысуджае арганізацыя EuroScience сумесна з Еўрапейскай камісіяй. Упершыню ў гісторыі яго атрымаў горад з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Атрыманне звання – гэта шанец на далейшае развіццё горада і павышэнне яго турыстычнай прывабнасці, падкрэсліваюць гарадскія ўлады.

Нагадваем, у горадзе Катавіцы праходзіць Сілезскі фестываль навукі – адно з найбуйнейшых еўрапейскіх навукова-папулярных мерапрыемстваў, якое з'яўляецца важнай пляцоўкай для супрацоўніцтва на карысць навукі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка