Беларуская Служба

Горад Шчытна запрашае ў Мазурскі музей (ФОТА)

08.09.2023 14:01
Музей расказвае пра складаную гісторыю польска-нямецкага памежжа і яго шматкультурнасць.
Аўдыё
Мазурскі музей у горадзе ШчытнаAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння запрашаем у Мазурскі музей у горадзе Шчытна, што ў 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Ольштына. Музей быў створаны ў 1945 годзе на аснове захаваных калекцый былога нямецкага Kreisheimatmuseum Ortelsburg, заснаванага ў 1925 годзе.

Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У музеі сабраны археалагічныя, мастацка-гістарычныя, этнаграфічныя, нумізматычныя і прыродазнаўчыя калекцыі. Разам з кніжным фондам музея, у які ўваходзяць старадрукі, сабрана невялікая картаграфічная калекцыя.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Пастаянныя экспазіцыі Мазурскага музея ў горадзе Шчытна прысвечаныя гісторыі і матэрыяльнай культуры рэгіёну Мазуры. Экспанаты, прадстаўленыя на пастаянных экспазіцыях, ілюструюць складаную гісторыю польска-нямецкага памежжа і багатыя традыцыі рэгіёну Мазураў, якія вынікаюць з яго шматкультурнасці.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Фонды музея ў Шчытне налічваюць каля 4,5 тысяч экспанатаў. Сярод іх: помнікі рэгіянальнага сакральнага мастацтва XVIII- XIX стагоддзяў, рамёстваў, мастацкага майстэрства XV- XIX стагоддзяў.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Асаблівае месца займаюць гістарычныя дакументы і публікацыі, звязаныя з польскай прэсай і польскім рухам на Мазурах у ХІХ-ХХ стагоддзях, важным цэнтрам якога з'яўляўся менавіта горад Шчытна.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Этнаграфічныя калекцыі, самая старая з якіх паходзіць з канца XVIII стагоддзя, уключаюць размаляваную мазурскую мэблю, шафы з гаспадарчымі надпісамі на ўнутраным боку дзвярэй, дэкаратыўныя тканіны, традыцыйныя хатнія і сельскагаспадарчыя прылады. Згаданыя артэфакты, з’яўляюцца неацэннымі слядамі мазурскай народнай культуры, якая страціла сваё першапачатковае значэнне на пачатку XX-га стагоддзя.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У музеі таксама арганізуюцца часовыя выставы, прысвечаныя цікавым зʼявам і фактам з мінулага і сучаснага жыцця рэгіёну Мазуры. Гаворка ідзе, як пра цікавыя зборы з уласных і прыватных калекцый, так і збораў іншых польскіх музеяў.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Музей у Шчытне быў створаны ў 1925 годзе, а яго першай сядзібай быў мясцовы тэўтонскі замак з XIV стагоддзя. Па меры павелічэння калекцый музей атрымліваў ад гарадскіх уладаў дадатковыя памяшканні замка.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Другая сусветная вайна, хоць і прынесла гораду вялікія разбурэнні, замак і яго калекцыі пашкадавала. У красавіку 1945 года першы польскі павятовы стараста Вальтэр Пузьны-Возняк(Walter Późny-Woźniak) забяспечыў калекцыi і не дапусціў іх дысперсіі, чаму выпадкова паспрыяла савецкая армія, якая захапіла горад у лютым 1945 года. У 1946 годзе было прынятае рашэнне аб пераводзе музея ў будынак гарадской ратушы, дзе былі лепшыя ўмовы для захоўвання і экспазіцыі музейных калекцый.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
З 1948 года Мазурскі музей займае памяшканні ў паўднёвым і ўсходнім крыле гарадской ратушы з 1936 годa, унутраны двор якой з захаду прымыкае да руінаў замка. У цяперашні час установа зʼяўляецца часткай Музея Варміі і Мазур у Ольштыне. Пастаянныя выставы музея адлюстроўваюць мазурскую народную культуру, апрацоўка глебы і развядзенне, рыбалку, цяслярства, ткацтва, кераміку іг.д.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Тут можна паглядзець багатую і цікавую калекцыю мазурскай народнай пячной кафлі. Экспанаты паходзяць з розных майстэрняў, якія дзейнічалі на Мазурах з канца XVIII да сярэдзіны XIX стагоддзяў. Кафля аздобленая геаметрычнымі, архітэктурнымі, расліннымі і зааморфнымі матывамі. На ёй намаляваныя таксама жанравыя сцэны і змешчаныя надпісы, у тым ліку, на польскай мове
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Малюнкі на кафлі – гэта сапраўдны летапіс паўсядзённага жыцця мазурскай вёскі, які апісвае працу, гульні, святочныя звычаі ці іншыя цікавыя падзеі, што адбываліся ў вёсцы. Некаторыя карціны закранаюць сацыяльныя тэмы. Іншыя – важныя гістарычныя падзеі.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Выстава «Шчытна і ваколіцы ў мінулым» прэзентуе экспанаты з эпохі неаліту, бронзы, жалеза, перыяду рымскага ўплыву; ранняга і позняга сярэднявечча. Сярод іх копіі ўзбраення, касцюмаў са згаданай эпохі, а таксама копіі дакументаў. Асобная частка выставы прадстаўляе сучасны перыяд ад Прускага герцагства да канца Другой сусветнай вайны. На здымках паказаны маштаб разбурэнняў горада і яго аднаўленне пасля Першай і Другой сусветных войнаў, а таксама пасляваенную гісторыю Шчытна.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Экспазіцыя «Мазурская мэбля і тканіны» – гэта важная частка выставы, якая паказвае каштоўныя калекцыі народнай мазурскай мэблі. У сваю чаргу прадстаўленыя на выставе тканіны – гэта каштоўныя прыклады вясковага ткацтва Мазураў. На выставе можна паглядзець рэканструкцыі мазурскіх шарсцяных тканін, вытворчасць якіх была спынена ў ХІХ стагоддзі. Экспазіцыю дапаўняюць рэканструкцыі жаночага і мужчынскага мазурскага народнага касцюма, зробленыя на падставе пасляваенных даследаванняў.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У сваю чаргу на выставе пад загалоўкам «У Мазурскай пушчы» можна пазнаёміцца з мазурскай прыродай; паглядзець калекцыю медальных паляўнічых трафеяў.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Мазурскі музей у горадзе Шчытна – надзвычай актыўная ўстанова. Тут праводзяцца розныя музейныя заняткі. Установа далучаецца да такіх мерапрыемстваў, як Віленскія дні на Мазурах і Мазурскі кірмаш, Еўрапейскія дні археалогіі, Еўрапейская ноч музеяў.
Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскі музей у горадзе Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Мазурскі музей у горадзе Шчытна працуе кожны дзень, акрамя панядзелка.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей Войска Польскага запрашае ў новую сядзібу ў варшаўскай Цытадэлі

18.08.2023 10:00
Пасля 123 гадоў з часу заснавання музейная ўстанова нарэшце мае сваю ўласную сядзібу.

Ольштын – горад азёраў і лясоў (ФОТА)

26.08.2023 09:04
У тамтэйшым замку можна пабачыць адзіны ў свеце арыгінальны навуковы інструмент, які Капернік выкарыстоўваў у сваёй працы.