Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Наталля Пшыбыш і Мрозу спяваюць «O czymś innym»

08.09.2023 15:49
Наталля Пшыбыш нейкі час шукала свой шлях, і яго знайшла.
Аўдыё
Natalia Przybysz
Natalia Przybyszmat. promocyjne

Наталля Пшыбыш (Natalia Przybysz) – гэта выканаўца, да якой у Польшчы бывае цалкам супрацьлеглае стаўленне. Адны яе крытыкуюць і на яе плююць, а іншыя лічаць вялікай артысткай і мудрым чалавекам. Дарэчы, крытыка здараецца пераважна не з-за яе кампазіцый, а з-за поглядаў, якія прэзентуе музыкантка.

Наталля нарадзілася ў 1983 годзе, пачынала музычную кар’еру разам са сваёй сястрой Паўлінай у калектыве Sistars, але з 2006 году працуе на ўласнае прозвішча, стала салісткай. У гурце сёстры спявалі музыку soul. Потым, аднак, Наталля пачала шукаць уласнае гучанне. Наталля ў дзяцінстве вучылася граць на віяланчэлі ў музычнай школе. У 11 гадоў разам з сястрой атрымала Гран-пры фестывалю Морда.

Пасля распаду Sistars Наталля, якая таксама выступала як Н'Талія, узяла сабе псеўданім Нату, які выкарыстоўвае да гэтага часу. Яна ненадоўга паехала ў Лондан, каб пасля вяртання запісаць уласныя альбомы. Наталля мяркуе, цытую, што «сусветны ўзровень – гэта музыка, дзе жанчына спявае пра нешта важнае». Яна сама казала, што самай шчымлівай для яе стала песня «Праз сон», якая адсылае да гісторыі перарывання цяжарнасці, якую зрабіла Пшыбыш. Калі яна ў гэтым прызналася ў інтэрв’ю, гэта выклікала хвалю крытыкі з боку правых сілаў і сімпатыю дзяўчат з руху пратэсту пасля ўвядзення больш жорсткага заканадаўства, датычнага абортаў.

Я выбрала ў Музычны ўрок песню, якую Наталля Пшыбыш спявае разам з іншым выканаўцам, Мрозу (Mrozu, сапраўднае імя Łukasz Błażej Mróz). Ён, дарэчы, не толькі спявак, але таксама прадзюсар, кампазітар і аўтар тэкстаў. Нарадзіўся і вырас ва Уроцлаве, вучыўся ў школе ў класе з тэатральным профілем, дзе вучыўся таксама спяваць. І пазней выступаў у м’юзіклах, між іншым у Тэатры лялек ва Уроцлаве.

Наталля Пшыбыш і Мрозу выконваюць кампазіцыю, якая называецца «Пра нешта іншае» («O czymś innym»).

Chcę żyć życiem O czymś innym O czymś innym żyć I przestać szukać imion Na odwieczny deszcz Który pada na zewnątrz Który pada do środka Która pada nade mną To już przeszłość A dzisiaj chcę żyć [Refren: Natalia Przybysz] Zabierz mnie z tych szarych bloków Zimnych obłoków, schematów i szkód. Gilgocz do łez, odczaruj, nakarm. Ogrzej przeziębiony pęcherz.

Chcę czuć chwilę Każdym zmysłem Każdym zmysłem czuć I nie być widzem jak w kinie Gdy scenariusz mój W którym staję wciąż na głowie W którym wszystko jest odwrotnie Gdzie angielską mam pogodę od lat Chociaż w gardle miewam gwoździe I ściśnięty mój żołądek Każdą chwilę tak jak człowiek chcę czuć

Wezmę cię z tych szarych bloków Zimnych obłoków, schematów i szkód By śmiać się do łez do samego rana Zasypiać pod nieba sеrcem...

 

Я хачу жыць сваім жыццём. Пра нешта іншае, пра іншае жыць. І перастаць шукаць імёны. Для вечнага дажджу, які ідзе звонку, які зацякае ўнутр, ідзе нада мной. Гэта ў мінулым. А сёння я хачу жыць.

Вазьмі мяне з гэтых шэрых дамоў, халодных аблокаў, схемаў і страт. Казычы да слёз, расчаруй, накармі, сагрэй прастуджаны пухір.

Я хачу адчуць гэты момант усімі пачуццямі, кожны пачуццём адчуць. І не быць гледачом, як у кінатэатры. Калі мой сцэнар, у якім я стаю на галаве, у якім усё перавернута, дзе ў мяне ангельскае надворʼе шмат гадоў. Хоць у мяне цвікі ў горле і страўнік сціснуты, я хачу кожную хвіліну прачуць як чалавек.

Я вазьму цябе з гэтых шэрых дамоў, халодных хмараў, схемаў і страт. Каб смяяцца да слёз да самай раніцы. Засынаць пад неба сэрцам...

 

Przestać szukać imion – перастаць шукаць імёны. Звяртаю толькі ўвагу на тое, што з дзеясловам шукаць у польскай мове ўжываюць назоўнік у іншым склоне, чым у беларускай. Па-польску: шукаць + назоўнік у родным склоне (шукаць чаго?), а па-беларуску – шукаць + назоўнік у вінавальным склоне (Каго? Што?). Szukam mieszkania – шукаю кватэру, szukam kurtki – шукаю куртку.

Deszcz, który pada na zewnątrz, który pada do środka – дождж, які ідзе звонку, які трапляе ўнутр. Па-польску дождж падае, таму ён можа падаць унутр, гэта, праўда, іншае, чым «дождж ідзе ўнутры (памяшкання)», можна сказаць «дажджавая вада зацякае ўнутр».

Zabierz mnie z tych szarych bloków – вазьмі, забяры мяне з гэтых шэрых дамоў. Blok – гэта шматкватэрны панэльны дом, якіх мноства штампавалі ва ўсіх краінах сацыялістычнага лагеру ў 60-80-ыя гады мінулага стагоддзя.

Staję wciąż na głowie – я станаўлюся ўсё на галаву. Гэтае словазлучэнне можа мець фразеалагічнае значэнне. Stawać na głowie – гэта значыць, зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб нечага дабіцца. Напрыклад, «staję na głowie, żebyś miał lepiej, niż ja» (так любяць казаць бацькі сваім дзецям) – «я са скуры вылузваюся, каб табе было лепш, чым было мне» (маецца на ўвазе, у дзяцінстве).

 нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы