Кампазіцыя, якую я хачу прадставіць вам у сённяшняй перадачы, была запісана шмат гадоў таму, яшчэ ў 80-ыя гады, але тэматыка песні ўніверсальная, яна актуальная па сённяшні дзень. Выконваюць яе двое музыкантаў, якія на самой справе больш вядомыя сваёй акторскай дзейнасцю, чым музычнай. Гэта Эва Блашчык (Ewa Błaszczyk) і Пётр Франчэўскі (Piotr Fronczewski).
На пачатку крыху інфармацыі пра Эву Блашчык. Нарадзілася ў Варшаве ў 1955 годзе, закончыла тэатральны інстытут, грала ў тэатры і кіно. І так яе кар’ера працягвалася б дагэтуль, калі не вялізная трагедыя, якая здарылася ў жыцці жанчыны. А нават дзве трагедыі, паколькі, як вядома, бяда не прыходзіць адна. Спачатку памёр яе муж, а праз некалькі месяцаў, у 2000 годзе, здарыўся нешчаслівы выпадак з адной з дачок, шасцігадовай Аляксандрай. У Эвы дзве дочкі – блізняты, калі ім было па 6 гадоў, адна з іх падавілася таблеткай. І з таго часу, ужо звыш двух дзясяткаў гадоў, яна ляжыць у коме. Другая ж дачка здаровая, ужо дарослая, займаецца журналістыкай, піша кнігі і грае.
Эва рабіла і робіць усё магчымае, каб палепшыць стан здароўя хворай дачкі. Яна сочыць за развіццём медыцыны на свеце, і спадзяецца, што калісьці будзе магчыма вярнуць хаця б часткова свядомасць дзяўчыне. Маці нейкі час не хацела казаць публічна пра сваю трагедыю, а пазней, наадварот, пачала распавядаць пра яе ў СМІ, каб такім чынам перасцерагчы іншых бацькоў ад падобных выпадкаў. Яна заснавала фундацыю, якая займаецца хворымі дзецьмі, а нават стала ініцыятаркай будаўніцтва клінікі для асобаў, у якіх здарыўся параліч. Мозг дзяцей вельмі пластычны, і часам удаецца вывесці чалавека з комы, асабліва калі яго інтэнсіўна рэабілітаваць на працягу першага часу пасля здарэння. Гэтым менавіта займаюцца лекары ў клініцы, якую назвалі «Будзільнік».
У сваю чаргу Пётр Франчэўскі – вельмі вядомы і заслужаны для польскай культуры актор, пясняр, сатырык і тэатральны рэжысёр. Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Лодзі, закончыў Тэатральны інстытут у Варшаве, пазней стаў прафесарам, выкладчыкам ВНУ. Ён лічыцца адным з самых выбітных ды ўсебаковых актораў фільму і кіно, які здольны зайграць усё што заўгодна, нават нагу ад крэсла. У сваёй прафесійнай кар’еры меў амаль 120 розных роляў у тэлесерыялах і мастацкіх кінафільмах. У 70-ыя гады агенты Службы бяспекі спрабавалі наладзіць з ім супрацу ў якасці тайнага агента, але, нягледзячы на ўсе высілкі службаў па яго кампраметацыі, ім ніколі не ўдалося схіліць яго да супрацы, ён некалькі гадоў адмаўляўся падпісаць дакументы і стаць сакрэтным супрацоўнікам.
І пераходзім ужо да песні «Час ідзе і забівае раны» (Czas płynie i zabija rany). Тэкст напісаў Эдвард Стахура, музыку –Ежы Сатаноўскі, спяваюць Эва Блашчык і Пётр Франчэўскі.
Posłuchaj, porzucony przez nią, nieznany mój przyjacielu:
W rozpaczy swojej nie wychodź na balkon, nie wychodź,
Do bruku z góry nie przychodź, błagam, nie przychodź,
Na smugę cienia nie wbiegaj, proszę, nie wbiegaj,
Zaczekaj chwilę, zaczekaj!
Przysięgam wam, że płynie czas, że zabija rany, przysięgam wam!
Przysięgam wam, przysięgam wam!
Posłuchaj, porzucona przezeń, nieznana ma przyjaciółko:
W rozpaczy swojej nie wychodź na balkon, nie wychodź,
Do bruku z góry nie przychodź, błagam, nie przychodź,
Na smugę cienia nie wbiegaj, proszę, nie wbiegaj,
Zaczekaj chwilę, zaczekaj!
Przysięgam wam, że płynie czas,
Że zabija rany, przysięgam wam!
Przysięgam wam, przysięgam wam!
Tylko dajcie mu czas, dajcie czasowi czas.
Pozwólcie czarnym potoczyć się chmurom
Po was, przez was i między ustami.
I oto dzień przychodzi, nowy dzień,
One już daleko, daleko za górami!
Tylko dajcie mu czas, dajcie czasowi czas,
Bo bardzo, bardzo szkoda byłoby nas!
Паслухай, кінуты ёю, невядомы мне, сябар мой: у роспачы сваёй не выходзь на балкон, не выходзь, на брук зверху не сыходзь. Я малю цябе, не сыходзь. У паласу ценю не бяжы, калі ласка, не бяжы. Пачакай хвілінку, пачакай! Клянуся вам, што час ідзе, што забівае раны, клянуся вам!..
Паслухай, кінутая ім, невядомая мне сяброўка: у роспачы сваёй не выходзь на балкон, не выходзь, не сыходзь зверху на брук, прашу цябе, не падыходзь. У паласу ценю не бяжы, калі ласка, не бяжы. Пачакай хвілінку, пачакай! Клянуся вам, што час ідзе, што забівае раны, клянуся вам! Толькі дайце часу час. Дазвольце прайсці чорным хмарам па вас, праз вас і паміж вуснамі. І вось дзень прыходзіць, новы дзень. Яны далёка, далёка за гарамі. Толькі дайце яму час, дайце часу час. Бо вельмі, вельмі шкада было б нас!
Porzucony przez nią – кінуты ёй. Гэтая граматычная канструкцыя дзеепрыметніка характэрная для польскай мовы, і адрозніваецца ад беларускай канструкцыі, таму хачу звярнуць на яе ўвагу. Палякі кажуць, што нешта зроблена «праз кагосьці», а не кімсьці.
Do bruku z góry nie przychodź – да бруку зверху не прыходзь. Тут, наколькі я разумею, гаворка ідзе пра вялікую душэўную рану, якая можа схіліць кагосьці да самагубства, каб скокнуць з балкона на брук, інакш, на тратуар. Часам людзі прымаюць такое трагічнае рашэнне пад уплывам імпульсу, калі ім вельмі цяжка. Бывае, што не знойдзецца нікога, хто схопіць за руку ў такі момант.
Dajcie czasowi czas – дайце часу час. Тут, канешне, таўталогія, але ўсе разумеюць, што маецца на ўвазе. Кажуць, што час лечыць раны. Сапраўды, нават калі ён і не лечыць іх да канца, то хаця б прытупляе боль, з якім ужо можна жыць далей.
нг