У гэтай перадачы я зноў прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні дуэту. Гэта выканаўцы з самай вяршыні польскага музычнага Алімпу – Міхал Баёр (Michał Bajor) і Аліцыя Маеўска (Alicja Majewska). А спяваюць яны пра каханне.
Перад тым, як перайсці да песні, некалькі словаў пра біяграфіі музыкантаў.
Аліцыя Маеўска нарадзілася ў 1948 годзе ва Уроцлаве. Закончыла псіхалагічна-педагагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. З пачатку 70-ых гадоў спявала ў гурце «Партыта». У 1974 годзе пачала сольную кар’еру, пры гэтым выступала ў варшаўскім тэатры Targówek.
Выступала ў многіх краінах Еўропы і Азіі, а таксама ў цэнтрах польскай дыяспары ў ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Аліцыя запісала шэраг песняў, якія сталі незабыўнымі хітамі. Пяснярку неаднаразова ўзнагароджвалі на Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполе, а першы раз яна выступіла на сцэне падчас Фестывалю савецкай песні ў Зялёнай Гуры ў 1968 г., як, дарэчы, таксама многія іншыя выдатныя польскія музыканты. Тады ўсім палякам, незалежна ад жадання, прыходзілася вывучаць расійскую мову і спяваць савецкія песні.
У сваю чаргу, Міхал Баёр нарадзіўся ў 1957 годзе ў гарадку Глухалазы пад Аполем. Яго бацька быў акторам у Лялечным тэатры ў Аполі, старэйшы брат Міхала Пётр таксама пайшоў па акторскім шляху. Так што будучы музыкант з самага дзяцінства быў звязаны са сцэнічным асяроддзем, яго першай роляй быў воўк у спектаклі «Чырвоны каптурок». А дэбют на вялікай сцэне адбыўся ў 1970 годзе на Фестывалі польскай песні ў яго родным Аполі. Праз некалькі гадоў пасля гэтага ён перамог на Фестывалі савецкай песні ў Зялёнай Гуры.
Эстрада – гэта толькі частка жыцця выканаўцы. Важны складнік яго кар’еры – гэта ўдзел у кінафільмах і тэатральных пастаноўках. Баёр выступіў у дзясятках кінафільмаў і спектакляў. Бадай, адна з самых яркіх і вядомых яго роляў у кіно – гэта рымскі імператар Нерон у кінакарціне Quo vadis. А вось першую кружэлку са сваімі песнямі музыкант выдаў пад канец 80-ых.
Аліцыя Маеўска і Міхал Баёр выконваюць кампазіцыю «Miłość jest tylko jedna» (Каханне адно).
Ta Twoja droga wiodła wśród pytań, a moja wśród odpowiedzi na twojej drodze kasztan zakwitał na mojej chrząszcz w trzcinie siedział. Ta Twoja droga wiodła w jaskrawość a moja w szarość nieostrą, moja skręcała w lewo i w prawo Twoja do celu szła prosto. I Świątek piątek czy też w niedzielę świat nas prowadził do sedna że dróg się wiele przed nami ściele lecz miłość jest tylko jedna i wspólną drogą serca pójść mogą bo miłość jest tylko jedna. Choć dróg się wiele przed nami ściele lecz miłość jest tylko jedna...
Te Twoje myśli były gęstwiną co mnożyć się nie przestanie te moje myśli jak dzikie wino zbiegały po stromej ścianie. To twoje serce było szalone nienasycone i młode to moje serce serca spragnione wciąż bez powodu szło w szkodę.
...Coś przecież w piątek świątek w niedzielę świat nas prowadzi do sedna że myśli wiele i serc jest wiele lecz miłość jest tylko jedna. Szansa zalotna błyszczy przelotna lecz miłość jest tylko jednа.
Твой шлях вёў сярод пытанняў, а мой сярод адказаў, на тваёй дарозе расцвітаў каштан, на маёй сядзеў жук у чароце. Твой шлях вёў у яркім святле, а мой у размытай шэрасці, мой паварочваў налева і направа, твой ішоў прама да мэты. І свята, пятніца ці нядзеля, свет нас вёў да сутнасці, што перад намі шмат шляхоў сцелецца, але каханне толькі адно, і агульным шляхам сэрцы могуць пайсці, таму што ў іх толькі адно каханне. Хаця перад намі многа шляхоў, толькі адно каханне...
Гэтыя твае думкі былі гушчаром, што не перастане гусцець, а гэтыя мае думкі, як дзікі вінаград, беглі па крутой сцяне. Гэта тваё сэрца было шалёным, ненасытным і маладым, а маё сэрца з прагай іншага сэрца, часта без прычыны лезла на ражон.
І свята, пятніца ці нядзеля, свет нас вёў да сутнасці, што перад намі шмат шляхоў сцелецца, але каханне толькі адно... Шанец пафліртаваць бліскае мімалётам, а каханне толькі адно.
Świątek, piątek czy niedziela – свята, пятніца ці нядзеля – так палякі кажуць, калі хочуць звярнуць увагу на нейкае важнае дзеянне, ад якога нельга адмовіцца. Маўляў, свята, пятніца, ці нядзеля, а працу трэба зрабіць.
Chrząszcz brzmi w trzcinie – гэта згадка верша для дзяцей Яна Бжэхвы (Jan Brzechwa) пра жука ў мястэчку на паўднёвым усходзе Польшчы Шчэбжэшын. Паэт пісаў, што «w Szczebrzeszynie chrząszcz brzmi w trzcinie» – у Шчэбжэшыне жук гучыць у чароце. Гэты сказ стаў славуты дзякуючы словам, якія складана вымавіць.
Dzikie wino – гэта расліна з сямейства вінаградавых, на беларускую мову яе назоў перакладаюць як дзікі вінаград або дзявочы вінаград.
Bez powodu szło w szkodę – без прычыны шукала страт. Іść w szkodę – можна перакласці гэта прымаўкай «лезці на ражон», рызыкаваць, выклікаць нейкую страту.
нг