Нядаўна Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» прайшоў у Батумі, Варшаве і Вільні.
У рамках фестывальных форумаў прайшлі прэзентацыі адноўленай у эміграцыі кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». Гэта праект пра жыццё і дзейнасць беларускай эміграцыі ў розных краінах. На сённяшні дзень серыя налічвае больш за 40 выданняў.
Гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка распавяла нам пра супольныя рэчы і адрозненні ў эміграцыі розных часоў, а таксама пра тое, які досвед старой эміграцыі могуць выкарыстаць эмігранты гэта званай «новай хвалі». З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл