На Падляшшы ўжо 28 па ліку раз прайшоў Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні. Традыцыйна першым месцам, дзе прайшлі канцэрты, стаў Бельск-Падляшскі. На сцэне Бельскага дому культуры прагучаў праект «Край» Кацярыны Ваданосавай і Аляксандры Канафальскай, а таксама выступіў гурту Relikt. Асаблівае месца ў праграме занялі ўспаміны пра вядомую бельскую беларускую паэтку, сяброўку фестывалю Надзею Артымовіч, яка памерла на пачатку кастрычніка.
Бельск-Падляшскі – не адзінае месца фестывальных канцэртаў. У суботу ў вёсцы Орля прайшлі выступленні Алега Кабзара і WZ-Trio. Фестываль завяршыўся паказам спектаклю ў памяць аб расстраляных паэтах «Святло ў цемры» рэжысёра Андрэя Саўчанкі, а таксама канцэрт праекту ZUI і гурта B:N. Арганізатарам сёлетняга фестывалю быў фонд TUTAKA. Рэпартаж Анны Пятроўскай.
слухайце аўдыёфайл