Як калісьці выглядаў рынак у Бельску-Падляшскім, ці праўда тое, што чыя жонка, таго і дзіця? Гэтыя і іншыя абрады можна было ўбачыць падчас мастацкай прэзентацыі «Беларускі абрад на сцэне».
Даўні рынак, вячоркі і іншыя абрады паказалі на сцэне ў будынку Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, дзе прайшла 29-я прэзентацыя абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне». Традыцыйныя абрады нашых продкаў прадэманстравалі калектывы, якія не займаюцца прафесійнай тэатральнай дзейнасцю, а абрады памятаюць са свайго дзяцінства і з аповедаў старэйшага пакалення. Рэпартаж Анны Пятроўскай.
слухайце аўдыёфайл
Сёлета беларускія абрадавыя калектывы выступяць таксама ў іншых населеных пунктах Падляшша: Дубічах-Царкоўных, Бельску-Падляскім і Гайнаўцы.
Арганізатарам прэзентацыі абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» з'яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
.