У гэтай перадачы я хачу вам прадставіць чалавека-аркестр. Наталлі Леш (Natalia Lesz) лёс не пашкадаваў талентаў. Жанчына не толькі выступае на сцэне і спявае, яна яшчэ балерына і спартсменка. Член Акадэміі гуказапісу (ZPAV), Амерыканскага таварыства кампазітараў, аўтараў і выдаўцоў (ASCAP), Асацыяцыі польскіх сцэнічных артыстаў (ZASP), а таксама ганаровая грамадзянка Грузіі.
Наталля нарадзілася ў 1981 годзе ў Варшаве, у дзяцінстве хадзіла ў балетную школу і займалася фігурным катаннем. Закончыла акторскі факультэт Школы мастацтваў у Нью-Ёрку, вучылася ў Лодзінскай акадэміі музыкі.
Дэбютны альбом пад простай назвай «Natalia Lesz» выйшаў у 2008 годзе, кампазіцыі з яго дасягнулі першай трыццаткі ў адным з амерыканскіх хіт-парадаў. Тады ж Наталля прыняла ўдзел у 45-ым Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце. Праўда, выступленне выклікала хвалю крытыкі, але гледачам яе песні падабаліся.
Наталля – не толькі пяснярка. Важнае месца ў яе прафесійнай дзейнасці займае праца перад камерай. Напрыклад, яна грала ў серыялах «Tancerki», «Plebania», а нават сыграла галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Выпрабаванне», які выйграў, між іншым, Сярэбраную пальмавую галінку на Міжнародным кінафестывалі ў Мексіцы. У 2022 годзе яна выпусціла альбом пад назвай «Хатнія песні» з вершамі для дзяцей Міхала Русінэка.
А я вам прапаную сёння кампазіцыю ў выкананні Наталлі Леш, якая называецца «Вершам мы любім лаяцца» (Wierszem lubimy przeklinać). Гэта трэйлер да новага альбома спявачкі. Яна сама кажа, што напісаць тэкст песні натхніў яе вядомы польскі паэт Юліян Тувім, паколькі ён любіў лаяцца.
Nasze ulubione miejsce
Tak późno nikt nie bywa tu
Na Twoje szczęście
Nie pytam dziś o nic
Lubię Twój Sauvage
Jutro będzie mi go brak
Dziś rozpuszczam włosy
Zamykam oczy
Zatańczymy, lecz nie wiem
Gdzie idę? Przed siebie
Nieważne, kroki już znam
I chociaż to lubię
W chaosie się gubię
Zatańczymy ostatni raz
W nocy jak u Tuwima
Wierszem lubimy przeklinać
Taki mamy styl
Potem na kolorowo
Piszemy zdanie na nowo
Kropki nie postawi nikt
W nocy jak u Tuwima
Wierszem lubimy przeklinać
Taki mamy styl
Potem na kolorowo
Piszemy zdanie na nowo
Kropki nie postawi nikt
Wszędzie czuję twój Sauvage
To jedyny zapach, jaki znam
Choć bywa, że dusi
Ja zawsze chcę wrócić
I chociaż to lubię
W chaosie się gubię
Zatańczymy ostatni raz
Наша любімае месца, так позна ніхто не бывае тут. Табе пашанцавала, я сёння ні пра што не пытаюся. Мне падабаецца твой Sauvage, заўтра будзе мне яго не хапаць. Сёння я распускаю валасы, заплюшчваю вочы. Мы будзем танцаваць, але я не ведаю, куды я іду? Наперад. Няважна, я ўжо ведаю крокі. І, хоць я гэта люблю, я губляюся ў хаосе.
Давай будзем танцаваць апошні раз. Ноччу, як у Тувіма, мы вершам любім лаяцца. Такі ў нас стыль. Затым у колеры зноў пішам нанова сказ. Кропкі не паставіць ніхто. Я ўсюды чую пах твайго Sauvage. Гэта адзіны водар, які я ведаю. Хоць часам ён душыць, але я заўсёды хачу вярнуцца. Мне гэта падабаецца, але я губляюся ў хаосе. Мы будзем танцаваць апошні раз.
Nasze ulubione miejsce – наша любімае месца. Тут, канешне, нічога складанага няма. Але я хачу звярнуць увагу на аднолькавае гучанне выразаў па-польску і па-беларуску. Гучанне падобнае, а значэнне рознае. Вось калі сказаць па-польску любімы, гэта будзе азначаць «мы любім», а беларускі «любімы» – польскі «ulubiony».
Sauvage – тут французскае слова ў польскім тэксце. Гэты выраз азначае «дзікі», а таксама так называюцца папулярныя мужчынскія парфумы, пра якія якраз і ідзе гаворка.
Nie pytam dziś o nic – я не пытаю сёння ні пра што. Заўважце, у польскім і беларускім варыянце гэтага сказа крыху іншая канструкцыя – па-польску кажуць, калі перакласці на беларускую мову – я не пытаю сёння аб нічым. Беларус бы так хутчэй не сказаў.
Gdzie idę? Przed siebie – куды іду? Наперад. Пры нагодзе я ўспомніла, што калісьці ў Беларусі выходзіла газета «Уперад». Назоў не вельмі прыгожы, лепш было б назваць выданне «Наперад», але быў даслоўны пераклад з расійскай мовы – вперёд.
Piszemy zdanie na nowo – мы пішам сказ нанова. Zdanie – гэта як у граматыцы сказ, так і меркаванне чалавека. Напрыклад:
Ostatnie zdanie nieboszczyka – апошні сказ нябожчыка.
Moim zdaniem, ta sukienka jest ładniejsza – на маю думку, гэтая сукенка прыгажэйшая.
нг