Беларуская Служба

Віфлеемскае святло міру прывезлі ў Сейм Польшчы

15.12.2023 16:21
Сёлета яго развозяць па ўсёй краіне пад слоганам «Зробім мір».
Аўдыё
  • Віфлеемскае святло міру прывезлі ў Сейм Польшчы
Шыман Галоўня прымае Віфлемскае святло міруPAP/Tomasz Gzell

Старшыня Звязу польскіх гарцэраў Мартына Кавацка гаворыць, што сёлетні слоган «Зробім мір» павінен заахвоціць усіх задумацца над тым, што такое мір:

-Гэта не толькі адсутнасць войнаў, чаго нам таксама не хапае, але гэта наш унутраны спакой, якога нам таксама не стае ў хуткіх парывах нашага жыцця, калі мы гонімся за рознымі справамі. Мы хочам пажадаць гэтага на наступны год, каб быў час затрымацца і задумацца над тым, як мы разам можам будаваць мір у нашых лакальных супольнасцях.

Спікер Сейма Шыман Галоўня выказаў удзячнасць за перадачу Віфлеемскага святла міру. Паводле яго слоў, мір – гэта не толькі адсутнасць войнаў. «Гэта значна больш», – падкрэсліў ён:

-Вялікі дзякуй, што вы прынеслі гэтае святло і нагадалі нам у гэтым неспакойным часе і днях, што нам так моцна патрэбны мір і святло. Добра было б, каб гэтае віфлеемскае святло нёс кожны з нас, незалежна, верыць ён ці не верыць. Сёння тут, у Сейме, нам вельмі патрэбны мір, ён вельмі патрэбны Польшчы, Украіне, Блізкаму Усходу.

Віфлеемскае святло міру – гэта полымя з Грота Нараджэння Хрыстовага, якое перадаецца ў міжнароднай эстафеце як сімвал надзеі, братэрства і міру. Па традыцыі яго перадаюць прэзідэнту, спікерам Сейма і Сената, прэм’ер-міністру, а таксама розным арганізацыям.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры