Беларуская Служба

Лаўрэатам прэміі імя Збігнева Герберта ўпершыню стаў кітайскі паэт

13.03.2024 14:35
Кітайскі паэт і змагар за свабоду слова Янг Лян стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта 2024.
Аўдыё
  • Кітайскі паэт і змагар за свабоду слова Янг Лян стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Збігнева Герберта 2024.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Журы, якое складаецца з выдатных сусветных творцаў і літаратуразнаўцаў, абвясціла рашэнне ў Польскім тэатры ў Варшаве.

Нямецкі паэт і пісьменнік Міхаэль Кругер падкрэсліў, што Янг Лян – кітайскі паэт у выгнанні. Пасля крывавага падаўлення пратэстаў на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе ён вырашыў застацца ў эміграцыі:

-Янг Лян – кітайскі паэт, які жыве ў Берліне, недалёка ад адраса, дзе ў гэтым горадзе жыў Збігнеў Герберт. Лян, як і многія іншыя кітайскія паэты, застаецца творцам у эміграцыі. Ён піша творы на кітайскай мове ў духу традыцыі яго краіны, але ён жыве ў малюсенькай кватэры ў Берліне.

Паэзія Янг Ляна таксама блізкая да разумення мастацтва Герберта праз творчыя спасылкі на традыцыі і пастаянны дыялог з антычнай паэзіяй, – сказала кіраўнік Фонду Збігнева Герберта Марыя Дзедушыцкая:

-Яго адносіны да мастацтва, традыцыі, выкарыстоўванне паэтычных традыцый, што было блізкім Герберту. Думаю, журы ўзяло гэта пад увагу. Я прыватна таксама вельмі цешуся, што мы ўваходзім на цалкам новы моўны ўзровень, таксама геаграфічны. Праўда, лаўрэат жыве ў Берліне, але стала піша па-кітайску, рэпрэзентуе паэзію гэтай мовы. Гэта поўная навінка. Узнагарода імя Збігнева Герберта ўваходзіць на новую тэрыторыю.

Уручэнне прэміі адбудзецца 23 траўня ў Польскім тэатры ў Варшаве. Міжнародная літаратурная прэмія імя Збігнева Герберта – гэта ўзнагарода, якая ўручаецца з 2013 года ў галіне сусветнай літаратуры, у першую чаргу ў галіне паэзіі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры