Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня Бэаты Казідрак «Белы стол»

28.03.2024 17:05
Прырода адарыла яе ўнікальным голасам, які стаў візітоўкай аднаго з самых вядомых польскіх гуртоў.
Аўдыё
Beata Kozidrak
Beata KozidrakForum / Forum

У гэтай музычнай перадачы я прадстаўлю чарговую песню з рэпертуару музыканткі, якая паказвае, што дзякуючы таленту і цяжкай працы можна дасягнуць самых вяршынь музычнага алімпу. Бэата Казідрак (Beata Kozidrak) – пяснярка, кампазітарка, аўтарка тэкстаў. Яна пачала сваю эстрадную дзейнасць у 70-ых гадах, выступаючы разам з братам Яраславам. У 1978 годзе заснавала гурт Байм. З гэтым калектывам выканаўца падрыхтавала і выдала 10 кампакт-дыскаў, шмат песняў з якіх сталі вялікімі шлягерамі.

Музыкантка таксама выступае з сольнымі праграмамі на працягу многіх гадоў. Яна – аўтар сотняў незабыўных тэкстаў, якія апавядаюць пра вялікія пачуцці, прыгоды, няўдачы і звычайныя чалавечыя справы. Гэтая, здавалася б, простая лірыка, захапляе тысячы людзей, не толькі з пакалення самой Бэаты, але таксама сярод маладога пакалення ў яе шмат прыхільнікаў, пра што сведчаць заўсёды поўныя канцэртныя залы.

Феномен выканаўцы ў тым, што ёй удалося стварыць вобраз чалавека, блізкага слухачам – яна проста Бэата. Яна стараецца будаваць вобраз сябра, якому можна давяраюць свае таямніцы. А сама пяснярка кажа, што для яе слухачы і гледачы – самая вялікая ўзнагарода ў жыцці і сінонім поспеху.

Гэта сапраўды феномен, паколькі Казідрак, дзякуючы сваёй эстраднай дзейнасці, стала вельмі багатым чалавекам. Папулярныя выданні пішуць, што яна бярэ за канцэрт нават некалькі дзясяткаў тысяч злотых, а дзякуючы вялікаму запатрабаванню, музыкантка можа граць два канцэрты ў дзень, у тым ліку на закрытых прыватных імпрэзах. Выданне FORBES WOMEN рэгулярна ўносіць яе прозвішча ў рэйтынг сотні самых каштоўных жаночых брэндаў Польшчы. Пра яе жыццё і творчасці зняты дакументальны фільм.

А я выбрала ў перадачу кампазіцыю Бэаты, якая называецца «Белы стол».

Jeżeli kiedyś wrócisz nakryję biały stół
Uciszę w sobie smutek radosny będzie dom
Przepraszam Cię za wszystko co we mnie było złe
Dziś dobrze to rozumiem czym zraniłam Cię

Tęsknię tak za Tobą chyba już wiesz.
Jest coś co pewnie wiedzieć chcesz.
Przez ten cały czas świt był wtedy bliski gdy
Czułam cię tak pod skórą jak

Jeżeli kiedyś wrócisz rozpalę w Tobie żar
Nic się nie będzie liczyć po prostu Ty i ja
Umilkną telefony ten sławy cały zgiełk
I wciąż nienasycony życia bieg

Tęsknię tak za Tobą chyba już wiesz.
Jest coś co pewnie wiedzieć chcesz
Przez ten cały czas świt był wtedy bliski gdy
Czułam cię tak pod skórą jak

Tęsknię tak za Tobą chyba już wiesz.
Jest coś co pewnie wiedzieć chcesz
Przez ten cały czas świt był wtedy bliski gdy
Czułam cię tak pod skórą jak

Byś był

Калі ты калі-небудзь вернешся, я накрыю белы стол. Я супакою ўнутры сум і радасны будзе дом. Прабач за ўсё, што ўва мне было дрэнна. Сёння я добра разумею, чым я прычыніла табе боль. Я так сумую па табе, ты, бадай, ужо ведаеш. Увесь гэты час, калі світанне было блізка. Я адчувала цябе быццам бы пад скурай.

Калі ты калі-небудзь вернешся, я запалю ў табе агонь. Нішто не будзе мець значэння, толькі ты і я. Тэлефоны замаўчаць і ўвесь гэты шум славы. І ўся гэта ненасытная прага жыцця.
Я так сумую па табе, ты, бадай, ужо ведаеш. Увесь гэты час, калі світанне было блізка, я адчувала цябе пад скурай, быццам бы ты быў.

У гэтым тэксце няма вельмі складаных элементаў, моўных зваротаў ці незразумелых слоў. Ён даволі просты, што, дарэчы, характэрнае для тэкстаў Бэаты Казідрак. Яны простыя, але глыбока насычаныя эмоцыямі, такімі, як каханне, туга па кімсьці, радасць ці сум.

Tęsknię tak za Tobą chyba już wiesz – я сумую па табе, ты, бадай, ужо ведаеш. Палякі сумуюць (tęsknią) за кімсьці, а не па камусьці, як беларусы.

Umilkną telefony ten sławy cały zgiełk – замаўчаць тэлефоны, гэты ўвесь шум славы. На польскай мове ёсць выразы hałas і zgiełk. Яны падобныя па значэнні, але ёсць семантычнае адрозненне. Пра zgiełk кажуць, калі адначасна гучыць шмат галасоў, у выніку гукі зліваюцца і чуваць толькі неразборлівы шум, а hałas – гэта моцны, галосны гук, як правіла непрыемны.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы