Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя музыканта Vix.N «Ne rozumiju»

23.05.2024 18:28
Гэта кранальны твор пра каханне, якое часам перажывае складаныя моманты.
Vix.N (Dariusz Szlagor)      .
Vix.N (Dariusz Szlagor) у студыі Чацвёртай праграмы Польскага радыё.Фота: Czwórka/Adam Świetlicki

На гэты раз я падрыхтавала інфармацыю пра выканаўцу, які ўзяў сабе сцэнічны псеўданім Vix.N. Сапраўднае імя музыканта Дарыюш Шлягар (Dariusz Szlagor). Ён нарадзіўся ў верасні 1989 года, спявае кампазіцыю ў стылі рэп, займаецца таксама прадзюсарскай дзейнасцю. Музычную кар’еру пачаў у 2001 годзе, з таго часу спрабаваў спяваць песні розных музычных стыляў. Часцей гэта кантры-рэп і меладычныя, крыху меланхалічныя балады. Адна з кампазіцый выканаўцы атрымала ўжо плацінавы статус дзякуючы вялікай папулярнасці. Гэта песня «Romantyczna Miłość» з удзелам Меры Спольскі (Mery Spolsky).

Vix.N – адзін з самых вопытных рэпераў на польскім рынку. Некаторыя яго песні сталі хітамі, напрыклад, «Lucky Striker», «Falala», а таксама песня «Рамантычнае каханне». У канцы 2023 года ён дабіўся чарговага поспеху дзякуючы баладзе «Ne Rozumiju». Гэта кранальны твор пра каханне, якое часам перажывае складаныя моманты. Відэакліп гэтай кампазіцыі ў YouTube сабраў амаль 49 мільёнаў праглядаў. За прыкладна сем месяцаў.

Сцэнічная кар'ера Vix.N была пад пагрозай з-за таго, што адбылося ў 2021 годзе. Тады музыкант апублікаваў кароткі фільм з машыны хуткай дапамогі, а потым са шпіталя, дзе ён ляжыць пад кропельніцай. Аматары яго творчасці былі моцна занепакоеныя станам здароўя выканаўцы, з-за чаго лэйбл MaxFloRec выступіў з заявай ад імя рэпера. І пацвердзіў, што прэмʼера альбома можа не адбыцца, паколькі ў музыканта праблемы з сэрцам.

Але аказалася, што ніякіх кардыялагічных праблем у рэпера няма, экстраны візіт у шпіталь – гэта інсцэнізацыя, звязаная з рэкламнай кампаніяй альбома пад назвай «Новае сэрца». Vix.N тады тлумачыў гэта так: «Мяжа паміж фільмам і рэальнасцю ледзь бачная, асабліва ў інтэрнэце... Кожны дзень мы ацэньваем, што можна, а што нельга... пакуль што. Мы пераходзім мяжу добрага густу часам свядома, часам несвядома... Мы лічым, што варта адкрываць невядомае».

Аднак фанатам не спадабалася гэтае тлумачэнне, яны моцна крытыкавалі артыста і яго бачанне мяжы дазволенай рэкламы. Але цяпер пра гэта скандал ужо забылі, аб чым сведчыць вялікі поспех песні «Ne Rozumiju».

Daj mi lek na samotność, kiedy

Nie mam ochoty na nic
(Na nic, na nic, hej...)
Bądźmy taką melodią, która
Z głowy nam nie może wyjść
(Za nic, za nic, hej...)
Chociaż przyszłość to blind-box
Ślepo nie patrzmy tu w nią
Twórzmy niepowtarzalną, nawet
Powtarzając wciąż ten sam błąd

A jak polecę w dół

Ty mnie, miła, ratuj!
Ty mnie, miła, ratuj!
Ty mnie, miła, ratuj!
A dobrze nastrój mnie znów
Ladidaj, ladida-di-daj, gitarrra!
Ratowałaś mnie już tyle razy bez słów
I najlepiej wiesz tu ile znaczy ten ból
Reszta «ne rozumiju» jak Ty

Ne rozumiju, ne rozumiju

Ne rozumiju, ne rozumiju

Pokaż mi szczyty gór

Drogę śliską jak lód
Zamiast śniegu – syp sól
Żebym pewny czuł grunt
Pod stopami, daj Bóg
Kiedy trzeba mi zrób
Ciepłe mleko i miód
Śliską jak lód
Zamiast śniegu – syp sól
Żebym pewny czuł grunt
Pod stopami, daj Bóg siłę
Żeby Cię trzymać kiedy mówią «puść»

Дай мне лякарства ад адзіноты, калі нічога мне не хочацца рабіць. (Нічога, нічога, гэй...). Будзь такой мелодыяй, якую немагчыма выкінуць з галавы (Ні за што, ні за што, гэй..). Будучыня – гэта чорная скрыня, але мы не будзем сляпымі ў ёй. Давайце ствараць унікальнае будучае, нават паўтараючы адну і тую ж памылку шмат разоў.

А, калі я палячу ўніз, ты, мілая, мяне ратуй! Ты, мілая, ратуй мяне!.. І добра настрой мяне зноў. Ладзідай, ладіда-дзі-дай, гітара! Ты ратавала мяне столькі разоў без слоў. І ты лепш за ўсё ведаеш, што значыць гэты боль. Астатнія, як і ты, «не разумеюць». Не разумею, не разумею. Не разумею, не разумею.

Пакажы мне вяршыні гор. Дарогу слізкую, як лёд. Замест снегу, пасып соллю. Каб я адчуваў зямлю пад нагамі, дасць Бог. Калі трэба, зрабі мне цёплае малако і мёд... Слізкую, як лёд, замест снегу пасып соллю. Каб я адчуваў зямлю пад нагамі, дай Бог сілы трымаць цябе, калі кажуць «адпусці».

Пачну разгляд тэксту кампазіцыі з яе загалоўка.

Ne rozumiju – гэта лацінская транскрыпцыя ўкраінскага «я не розумію». Канешне, усе разумеюць, што гэта значыць «Я не разумею». Чаму аўтар так назваў сваю песню? Пра матывы мы можам толькі здагадвацца. Магчыма, ён звяртаецца да дзяўчыны, якая па нацыянальнасці ўкраінка, а магчыма, гэта алегорыя сітуацыі, калі людзі не разумеюць адзін аднаго, хаця размаўляюць на вельмі падобных мовах, як польская і ўкраінская.

Nie mam ochoty na nic – так палякі кажуць вельмі часта. Гэта значыць «нічога мне не хочацца» – гаворка можа ісці пра нейкую актыўнасць, але таксама пра ежу, калі чалавек не вельмі галодны.

Za nic – ні за што. Напрыклад: Za nic tam nie pojadę – Я ні за што туды не паеду.

Chociaż przyszłość to blind-box – хоць будучыня гэта сляпая скрыня. Blind box на англійскай мове азначае даслоўная «сляпая скрыня» (blind – сляпы, box – скрыня), інакш blind bag – тып упакоўкі калекцыйных фігурак, які выходзіць серыяй. Вонкавы выгляд упакоўкі не паказвае, якая фігурка знаходзіцца ўнутры.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы