Беларуская Служба

Польскі святар, застрэлены камуністычным забойцам, прызнаны пакутнікам

26.05.2024 08:12
У Польскім Каталіцкім касцёле будзе новы блаславёны.
Аўдыё
  • Польскі святар, застрэлены камуністычным забойцам, прызнаны пакутнікам
R
Rсёндз Станіслаў Костка Штрэйхfot. episkopat.pl

У Польскім Каталіцкім касцёле будзе новы блаславёны – ксёндз Станіслаў Костка Штрэйх (1902-1938), забіты камуністам у касцёле падчас цэлебрацыі імшы. Папа Францішак зацвердзіў дэкрэт аб пакутніцкай смерці святара, паведаміў у чацвер Ватыкан.

Станіслаў Костка Штрэйх нарадзіўся ў 1902 годзе ў Быдгашчы. У 1925 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У наступныя гады ён вывучаў класічную філасофію ў Познаньскім універсітэце і адначасова служыў капеланам сясцёр елізавецянак і выкладаў рэлігію. У 1935 г. стаў першым пробашчам парафіі св. Яна Боска ў Любоні.

27 лютага 1938 г., калі ксёндз Штрэйх цэлебраваў імшу для дзяцей, у касцёле ў яго страляў польскі камуніст, які некалькі гадоў таму прыбыў з Расіі. Святар памёр на месцы.

Як адзначыў у біяграфіі ксяндза Штрэйха пастулатар беатыфікацыйнага працэсу ксёндз Войцех Мюлер, нягледзячы на мінуўшчыну часу, тэма злачынства ў Любоні па-ранейшаму інтрыгуе сваёй палітычнай, ідэалагічнай і сацыяльнай падаплёкай.

У парафіі св. Яна Боско ў Любоні, у наступныя гады былі ажыццёўлены шматлікія ініцыятывы, накіраваныя на адкрыццё беатыфікацыйнага працэсу, які нарэшце распачаўся ў 2017 г.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры