Кампазітар, інструменталіст, журналіст Польскага радыё Дам’ян Сікорскі падрыхтаваў і выдаў уласны музычны праект. Кампакт-дыск ён запісваў не сам, а ў супрацы з іншымі таленавітымі выканаўцамі.
Дам'ян Сікорскі грае на некалькіх інструментах (пераважна на бас-гітары), піша тэксты песень. Будучы журналістам Чацвёртай праграмы Польскага радыё, ён час ад часу знаходзіць новыя таленты, рыхтуючы ўласныя праграмы. Быў удзельнікам гуртоў Menski, Nocny Stróż і Quidam, выступаў разам з Колінам Басам (Colin Bass) з гурта Camel, а таксама выступае ў якасці басіста ў канцэртным складзе гурта Hemp Gru. Нядаўна музыкант адсвяткаваў прэмʼеру свайго альбома, запісанага разам з іншымі музыкамі. Кружэлка ўтрымлівае дзесяць кароткіх песень, у фармаце, ідэальным для радыёперадач, у стылі альт-поп, спакойных і разважлівых.
«Я доўга рыхтаваўся да дэбюту, набіраўся ўпэўненасці ў сабе, выступаў з іншымі гуртамі. Само жыццё было для мяне натхненнем. Пішучы тэксты і ствараючы музыку, я ніколі не думаў пра ўзорнага слухача. Адзінае, чаго я трымаўся, гэта поўная вернасць сабе і сваім перакананням. Цяпер я дзялюся сваімі песнямі з усім светам і спадзяюся, што людзі знойдуць у іх частку сябе», – распавёў Дамʼян Сікорскі.
Нягледзячы на тое, што Дамʼян Сікорскі звычайна сам спявае ў сваіх песнях, у гэтым альбоме пад назвай «Вясна» ён папрасіў спяваць іншых выканаўцаў. А за сабою пакінуў ролю аўтара рэпертуару, інструменталіста і аднаго з прадзюсараў. А выконваюць кампазіцыі музыканты, якіх аўтар, як сам ён кажа, вельмі цэніць у асабістым жыцці і вельмі паважае іх талент.
Я выбрала з гэтага альбома аднайменную кампазіцыю пад назваю «Вясна». Яе выконвае Penelov, або Паўліна Лабуда (Paulina Łabuda), у песні гучыць таксама голас Пятра Неслухоўскага (Piotrek Niesłuchowski). У сваёй творчасці Паўліна спалучае свет кіно і музыкі, што адлюстроўваецца таксама ў яе творах. Паўліна спявае пад мастацкім псеўданімам. Паводле яе слоў, будучы Penelov, яна можа дазволіць сабе больш, чым пад уласным іменем, яна тады больш адважная.
Прапаную ўжо паслухаць песню «Вясна».
Przez dziurawe kieszenie sypią się
doświadczenia
Słowa cerują dziury tak
by marzenia nie uciekły
Patrzę w niebo widzę tam
perspektywy
Dobry czas zaczyna się
i wszystko zmienia
Teraz kwitną drzewa
Leczą popękane serca
Wiosna czasem przemian
Kolory to nasz pejzaż
Choć w życiu wiele zmienia się
cudze pragnienia
Ławka ta sama w parku ktoś
posadził nowe drzewa
Na twarzach ludzi maluje się
historia miejsca
Wspólna przestrzeń lecą tam
zwykłe marzenia
Праз дзіравыя кішэні сыплюцца досведы. Словы зашываюць дзіркі, каб мары не збеглі. Я гляджу на неба і бачу там перспектывы. Добрыя часы пачынаюцца і ўсё мяняецца.
Цяпер дрэвы цвітуць, яны лечаць разбітыя сэрцы. Вясна – час перамен. Колеры – гэта наш пейзаж (ландшафт).
Хаця ў жыцці шмат мяняецца. Чужыя жаданні. Тая ж лаўка ў парку, хтосьці пасадзіў новыя дрэвы. На тварах людзей адлюстраваная гісторыя месца. Агульная прастора, ляцяць туды звычайныя мары.
Doświadczenia – гэты выраз мае на польскай мове некалькі значэнняў. Гэта як досвед чалавека – усе веды і навыкі, набытыя на аснове назіранняў і ўласнага вопыту, так і нейкая падзея, асабліва сумная, якая паўплывала на жыццё кагосьці. А таксама эксперымент, вопыт – гэта значыць, выкліканне або ўзнаўленне нейкай зʼявы ў штучных умовах.
Słowa cerują dziury – словы зашываюць дзіркі. Cerować – гэта латаць, зашываць. Як правіла слова выкарыстоўваецца ў прамым значэнні – cerować skarpetki – латаць (зашываць) шкарпэткі, а тут аўтар яго выкарыстаў у пераносным сэнсе.
Wiosna czasem przemian – вясна – гэта час перамен. Тут, звярніце ўвагу, характэрная для польскай мовы канструкцыя – «нешта (з’яўляецца) чымсьці». У беларускай мове ў дадзеным выпадку выкарыстоўваем працяжнік і часціцу «гэта». Напрыклад:
Maj miesiącem pracy – май – гэта месяц працы.
нг