Сёння я вяртаюся да творчасці вядомай польскай спявачкі Майкі Ежоўскай (Majka Jeżowska) але на гэты раз яна спявае не адна, а ў дуэце з рэперам Малікам Мантанам (Malik Montana).
У эфіры Польскага радыё Ежоўска казала, што многія песні з яе рэпертуару не старэюць, яны ўніверсальныя, а нават злучаюць пакаленні. А яна можа ўжо казаць з вышыні багатага жыццёвага вопыту. Новая кампазіцыі выканаўцы называецца «Мы гуляем у жыццё» («Bawimy się w życie»). Тэкст песні напісаў Яцэк Цыган. «Яцэк, калі даслаў мне гэты тэкст, назваў яго «Давай весяліцца». Аднак верш пачынаецца са словаў «Мы гуляем у жыццё», і яны больш адпавядаюць таму, што адбываецца ў маім жыцці», – дадала Майка Ежоўска.
Ежоўска нарадзілася ў маі 1960 года ў Новым Сончы. Сёлета Майка Ежоўска святкуе 45-годдзе з дня свайго дэбюту падчас Фестывалю польскай песні ў Аполі. Спявае альтам, запісала шмат кампазіцый для дзяцей. У сваю чаргу Малік Мантана (сапраўднае імя і прозвішча Mosa Ghawsi) – польска-нямецкі рэпер, яго продкі паходзяць з Афганістану, Грэцыі і Польшчы. Нарадзіўся ў сакавіку 1989 года ў Гамбургу, вырас у Германіі, а ва ўзросце 15 гадоў разам з братам пераехаў жыць у Польшчу.
Песня «Мы гуляем у жыццё» спалучае два пакаленні. «З аднаго боку – тэкст Яцэка Цыгана і мая музыка, а з другога – прадстаўнік зусім іншага пакалення і іншага свету – рэпер Малік Мантана, які напісаў сваю партыю. Людзі здзіўляюцца, як гэта магчыма – Ежоўска і Мантана спяваюць разам?», – пажартавала Майка Ежоўска.
Яна згадвае, што тэкст кампазіцыі – падарунак Яцэка Цыгана на яе юбілей. «Ёсць цытаты з маіх самых вялікіх хітоў (...). Я кіруюся дэвізам, пра які спяваю ў гэтай песні. Пакуль я люблю жыццё, я хачу пражыць яго як мага больш прыемна. Хочацца атрымліваць асалоду, весяліцца, адчуваць вецер у валасах. Гэта тое, чаго я жадаю ўсім – не губляць гэтай радасці», – распавяла Майка Ежоўска.
Póki kochamy życie, bawmy się!
Bawimy się w życie,
z nosem mają sztamę.
Choć rzadziej już mamy, włosy jak atrament.
Bawimy się w życie
ludzi przytulamy.
Czułe jak laleczka
z saskiej porcelany.
Bawimy się w życie
jeszcze fason ma się.
Czasem ktoś zanuci najpiękniejsza w klasie. Bawimy się w życie
jeszcze świat nie runął.
Choć już nie od rana
mamy dobry humor.
Kiedy mam te chwilę zwątpienia
podnoszą mnie moje marzenia.
Życie to jest ciągła walka jak upada to po to by wstać. Moje zmartwienia, są bez znaczenia, bo i tak każdą porażkę w sukces zmieniam.
Nic do stracenia, od dawna nie mam, moja droga od zera do milionera.
Po swojemu żyję jak chcę,
ja tworzę historię i piszę narrację.
Jedno życie masz, więc do dechy gaz, głowa w górę i baw się.
La, la, la, la…
Póki kochamy życie, bawmy się!
Bawimy się w życie
na własny rachunek.
Na własne życzenie przeciągamy strunę.
Bawimy się w życie
zabawki zmieniamy.
A może to życie
wciąż się bawi nami.
Пакуль мы любім жыццё, давайце весяліцца! Мы гуляем у жыццё, сябруюць з (высока паднятым) носам. Хаця радзей у нас валасы як чарніла. Мы гуляем у жыццё, мы абдымаем людзей. Чуллівыя, як лялька з саксонскага фарфору. Мы забаўляемся з жыццём, усё яшчэ ў форме. Часам хтосьці праспявае «самая прыгожая ў класе». Мы забаўляемся з жыццём. Свет яшчэ не разваліўся.
Хаця не з самой раніцы ў нас добры настрой. Калі мне здараецца сумнявацца, мае мары падымаюць мяне. Жыццё – гэта пастаянная барацьба, калі падаеце, трэба ўстаць. Мае клопаты недарэчныя, таму што я ператвараю кожную няўдачу ў поспех. Мне няма чаго губляць, мой шлях – ад нуля да мільянера. Я жыву так, як хачу. Я ствараю гісторыю і пішу аповед.
У цябе толькі адно жыццё, таму націсні на газ, трымай галаву высока і атрымлівай асалоду. Пакуль мы любім жыццё, давайце весяліцца! Давайце гуляць у жыццё. Самі яго будаваць. Па ўласным жаданні мы перабольшваем. Мы гуляем у жыццё, мяняем цацкі. А можа, жыццё ўсё яшчэ гуляе намі.
У гэтай песні ёсць цытаты з ранейшых кампазіцый Майкі Ежоўскай, скажам, валасы як чарніла (вельмі цёмныя, яшчэ не сівыя), самая прыгожая ў класе, лялька з саксонскага фарфору. Я таксама выбрала фразеалагізмы, якія могуць быць незразумелыя тым, хто не ведае добра польскай мовы.
Z nosem mają sztamę. Trzymać (z kimś) sztamę – значыць «сябраваць з кімсьці, падтрымліваць яго», а пры чым тут нос? Па-польску кажуць «trzymać nos do góry» – гэта значыць «быць у добрым настроі, быць вясёлым, аптымістам».
Jeszcze fason ma się – яшчэ ў форме або «мы – разняволеныя». Mieć fason азначае «свабодны стыль паводзінаў, разняволенасць», але ў межах добрага выхавання.
Na własny rachunek – так кажуць, калі нехта робіць нешта пад уласную адказнасць, на ўласны рахунак. Скажам, можна «pracować na własny rachunek» – гэта значыць, весці самастойны бізнес. Або «жыць na własny rachunek» – не слухаючы падказак іншых людзей.
нг