Беларуская Служба

На 17-м «Кірмашы Зубра» ў Гайнаўцы – рукадзелле, прадукты, мастацкае рамяство ды шмат добрай музыкі

08.07.2024 13:24
Зараз тут усе тутэйшыя, а нашыя вырабы называюць «рэгіянальнымі», не называюць «беларускімі» ці іншымі, толькі «рэгіянальныя», нацыянальна яны ўжо ніякія,  – кажа адзін з наведвальнікаў гайнаўскага кірмашу.
Аўдыё

У шматлікіх кіёсках народныя майстры прапанавалі сваё рукадзелле, на сцэне выступалі калектывы, можна было таксама пасмакаваць рэгіянальную кухню. У Гайнаўцы прайшоў «Кірмаш Зубра». Мерапрыемства з'яўляецца выдатнай нагодай для рэкламы турыстычнай прывабнасці гайнаўскага рэгіёну а таксама цікавай прапановай на правядзенне часу- падкрэсліваюць удзельнікі ды госці мерапрыемства.

 – Гэта выдатная нагода, каб супольна з сям’ёй правесці час. Такі кірмаш патрэбны, людзі маюць магчымасць паказаць тое, што яны робяць, падзяліцца сваім вопытам з іншымі, падглядзець нешта, паслухаць беларускую музыку, - кажа рукадзельніца.

 – Для нас гэта ўжо традыцыя, мы кожны год прыязджаем, каб паглядзець вырабы народных рамеснікаў і майстроў рукадзелля, - кажа іншы ўдзельнік.

 – Рэчы што раз даражэй каштуюць, прыкра, што занікае пачуцце тоеснасці. Зараз тут усе тутэйшыя, а нашыя вырабы называюць «рэгіянальнымі», не называюць «беларускімі» ці іншымі, толькі «рэгіянальныя», нацыянальна яны ўжо ніякія, – кажа адзін з наведвальнікаў гайнаўскага кірмашу.

Сёлетні «Кірмаш Зубра» прайшоў 17 па ліку раз. Арганізатарамі выступілі горад Гайнаўка ды Гайнаўскі Дом Культуры. А з удзельнікамі кірмашу гутарыла Анна Пятроўская.

яс




Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы