Беларуская Служба

З нагоды 71-га дня народзінаў Старога гораду 40 установаў падрыхтавалі амаль сотню культурных мерапрыемстваў

17.07.2024 12:15
У пятніцу Стары горад Варшавы на тры дні ператворыцца ў культурны цэнтр сталіцы.
Аўдыё
  • З нагоды 71-га дня народзінаў Старога гораду 40 установаў падрыхтавалі амаль сотню культурных мерапрыемстваў
  71-     40
З нагоды 71-га дня народзінаў Старога гораду 40 установаў падрыхтавалі амаль сотню культурных мерапрыемстваў.

Канцэрты, прагулкі, майстар-класы, танцы, экскурсіі і наведванне мастацкіх студый. У пятніцу Стары горад Варшавы на тры дні ператворыцца ў культурны цэнтр сталіцы.

З нагоды 71-га дня народзінаў Старога гораду 40 установаў падрыхтавалі амаль сотню культурных мерапрыемстваў, паведаміла ў эфіры Польскага радыё дырэктарка Музею Варшавы Караліна Зябіньска.

-Гэтую імпрэзу мы робім для таго, каб паказаць жыхарам, у якіх Стары горад атаесамляецца ў першую чаргу з турыстамі, што гэта самы культурніцкі раён сталіцы, дзе кіпяць розныя ініцыятывы. Народзіны Старога гораду будуць працягвацца 2,5 дні, гэта 100 мерапрыемстваў, па 40 штодзённа.

У пятніцу, 19 ліпеня, а 17-й гадзіне пачнецца ўрачысты канцэрт з нагоды 71-годдзя Старога горада. Зайграюць «Czessband» і гурт «Cała Praga Śpiewa», а праз гадзіну зорка вечара – легендарны польскі хіп-хоп гурт Molesta Ewenement.

Сумеснае святкаванне працягнецца з 19 па 21 ліпеня. Поўная праграма, інтэрактыўная карта і інфармацыя аб рэгістрацыі на мерапрыемствы даступныя на сайце www.grupastarowka.pl.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры