Беларуская Служба

Самая вялікая калекцыя слімакоў у свеце знаходзіцца ў Цэнтра лячэння слыху. Чаму?

14.08.2024 11:56
Калекцыя ўнесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Аўдыё
  • Самая вялікая калекцыя слімакоў у свеце знаходзіцца ў Цэнтра лячэння слыху. Чаму
.
.фота: Музей слімака ў Каятанах

У Музеі слімакоў у Каятанах пад Варшавай знаходзіцца самая вялікая ў свеце калекцыя прадметаў, якія нагадваюць вобраз ці знешні выгляд слімака. У Каятанах знаходзіцца самы вядучы цэнтр лячэння хвароб слыху, дзе праводзяць самыя складаныя аперацыі, у тым ліку ўстаўляюць кахлеарныя імплантаты. На польскай мове ён называецца implant ślimakowy, ад слімака.


Генрык Скаржыньскі Генрык Скаржыньскі

Ініцыятар і заснавальнік музею прафесар Генрык Скаржыньскі, вядучы ў краіне і вядомы ў свеце оталарынголаг, у эфіры Польскага радыё 24 паведаміў, што атрымаў першы экспанат пасля адной з першых у Польшчы аперацыяў па ўсталяванні кахлеарнага імплантату глухому чалавеку. Гэта было ў 1992 годзе:

-На сценах можна паглядзець мноства малюнкаў, карцін, прадметаў, якія нагадваюць слімакоў. Экспанатаў ёсць больш за 5,5 тысяч. Калі быў пабіты рэкорд Гінэса іх было 1377. Гэта было ў 20-ую гадавіну ўстаноўкі мною кахлеарнага імплантату глухому чалавеку.

Рэкорд Гінеса быў пабіты 15 ліпеня 2012 году.

Музей слімака знаходзіцца ў будынку Цэнтра слыху і маўлення ў Каятанах на вуліцы Мокрай, 7. Ён быў адкрыты ў 2011 годзе дзякуючы ахвяраванай прыватнай калекцыі прафесара Генрыка Скаржыньскага.

За амаль 20 гадоў у цэнтры праведзена самая вялікая колькасць аперацый па паляпшэнню слыху ў свеце.


. .

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры