Асацыяцыя кракаўскіх рамізнікаў падала заяўку ў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны на ўключэнне іх прафесіі ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Павозкі на Рынкавай плошчы — адзін з найбольш характэрных элементаў гарадскога ландшафту і адна з турыстычных славутасцяў, кажа Эрык Нэнцэк, намеснік старшыні асацыяцыі рамізнікаў:
-74 гады павозкі знаходзяцца на рынку старога гораду і сталі неад’емная яго часткай, як Марыяцкая базіліка ці Суконныя рады. Я належу да чацвёртага пакалення, якое выконвае гэтую прафесію. Мы б хацелі гэтую спадчыну, якой несумненна з’яўляецца кракаўскія павозкі, захаваць для наступных пакаленняў. Паводле жыхароў і турыстаў, без павозак няма кракаўскага рынка. Гэта частка нашага мясцовага фальклору.
Супраць гэтай ідэі выступаюць абаронцы жывёл, якія напісалі адкрыты ліст у Міністэрства культуры з гэтай нагоды, кажа Агнешка Выпіх, старшыня Кракаўскай асацыяцыі абароны жывёл:
-Заробак за кошт пакутаў жывёлы, перавозкі турыстаў на павозках не маюць нічога супольнага з культурніцкай спадчынай. Гэта ніякая не культура, гаворка пра грошы. Некаторыя дзеля грошай гатовыя зрабіць шмат, у тым ліку ставіцца да коней як да істоты, якая не адчувае, а як да прадмету, які можна выкарыстаць.
Праблема працы коней у цэнтры Кракава і прысутнасці конных павозак на Рынкавай плошчы была тэмай абмеркавання падчас апошняй кампаніі па выбарах мэра Кракава. Кандыдаты мелі адрозныя погляды на сітуацыю. Сярод іншага, паявілася ідэя ўкараніць электрапавозкі.
ав