Сёння я прадстаўлю вашай увазе творчасць польскага артыста, якога прырода багата надзяліла шматлікімі талентамі. Ён і музыкант, і танцор, і мадэльер, а нават праславіўся на адкрыцці алімпіяды ў Парыжы. Гэта Якуб Юзэф Арліньскі (Jakub Józef Orliński). У яго незвычайны высокі голас, юнацкі, хаця спевак ужо даўно дарослы чалавек. Музыкантаў з такім голасам завуць «контртэнарамі». Акрамя таго, ён танцуе брэйк-данс. Падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў адным з мастацкіх вобразаў відовішча Арліньскі злучыў два жанры: оперу і брэйк-данс.
Якуб Юзэф Арліньскі нарадзіўся ў Варшаве ў 1990 годзе ў сям'і з моцнымі мастацкімі і архітэктурнымі традыцыямі. Бацькі музыканта – мастакі Богна Чэхоўска-Арліньска і Якуб Арліньскі. Брат Якуба, Францішак, з’яўляецца аўтарам графічнага дызайну ў сацыяльных сетках. Бабуля і дзядуля па лініі бацькі і маці – архітэктары.
З васьмі гадоў хлопец спяваў у аматарскім хоры, вучыўся ў Музычным універсітэце ў Варшаве і школе музыкі ў Нью-Ёрку. Музыкант захапляецца музыкай эпохі рэнесансу і барока, а таксама рухам і танцам.
У 2019 годзе брытанскі часопіс «Gramophone» прысвоіў польскаму выканаўцу званне «Малады артыст года»; у 2020 годзе ён стаў лаўрэатам пашпарта выдання «Палітыка» ў намінацыі «Класічная музыка» за «незвычайную здольнасць пераносіць эмоцыі ў інтэрпрэтацыях старадаўняй музыкі, прыгожы голас, сцэнічную харызму, працавітасць, амбіцыйнае фармаванне рэпертуару і пакору ў адносінах да музыкі».
Немагчыма назваць усе ўзнагароды, якія атрымаў за сваю сцэнічную і іншую дзейнасць Якуб Юзаф Арліньскі. Гэта заняло б надта шмат часу. У 2021 годзе ён стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных узнагарод у опернай індустрыі International Opera Awards (за 2020 год), якая называецца оперным Оскарам. У 2024 годзе ён стаў лаўрэатам медаля «Заслужаны культуры Gloria Artis».
З 19-гадовага ўзросту заняўся брэйк-дансам, і ў гэтай галіне таксама дабіўся значных поспехаў, атрымліваў узнагароды на розных конкурсах. Акрамя таго, прырода надзяліла мужчыну прыгожай знешнасцю, што дазволіла яму працаваць у мадэльнай галіне. Удзельнічаў у рэкламных кампаніях Cropp, Nike і Leviʼs, Samsung, Mercedes-Benz, Danone ды іншых фірмаў.
А я хачу прадставіць вашай увазе кампазіцыю Арліньскага, якая называецца «Drwię, mając ciebie, z całej ludzkiej pychy» (Маючы цябе, я насміхаюся над усёй ганарыстасцю чалавецтва). Словы песні – гэта верш Уільяма Шэкспіра.
Jedni ród sławią, inni zręczność swoją,
Inni swe skarby, inni ciała siłę,
Inni strój modny, choć im źle go skroją,
Inni – sokoły, psy i konie miłe.
I każdy jedno ma upodobanie,
Które najwięcej radości mu sprawia,
Lecz nie chcę z nimi wchodzić w porównanie,
Nad wszystko dobre, moje lepszym stawiam.
Dla mnie twa miłość lepsza, niż ród stary,
Droższa niż skarby i strojów przepychy,
Milsza niż sokół, konie i ogary.
Drwię, mając ciebie, z całej ludzkiej pychy.
Lecz wynędzniałem od tego zarazem,
Drżąc, że odejdziesz, czyniąc mnie nędzarzem.
Хтосьці славіць свой род, хтосьці – умельства, іншыя – свае скарбы, іншыя – сілу цела. Хтосьці – модную вопратку, нават калі яе крыва пашылі, іншыя – сокалаў, сабак і добрых коней.
І ў кожнага свая схільнасць, якая прыносіць яму найбольшую радасць, але я не хачу іх параўноўваць. Вышэй за ўсе добрыя рэчы я стаўлю сваё лепшым.
Для мяне тваё каханне лепш, чым старадаўні род, даражэй за скарбы і раскошныя ўборы, мілей, чым сокалы, коні і гончыя сабакі. Маючы цябе, я насміхаюся над усёй ганарыстасцю чалавецтва. Але пры гэтым, я схуднеў, я дрыжу, што ты мяне кінеш, зрабіўшы жабраком.
Strój modny – модная вопратка, модны ўбор. Ёсць у польскай мове выразы stroić się, strojniś (часцей strojnisia). Гэта азначае «модна апранацца, моднік або модніца».
Inni – sokoły, psy i konie miłe – іншыя – сокалаў, сабак і добрых коней. Звярніце ўвагу, што на польскай мове да жывёлы ставяцца як да неадушаўлёных прадметаў, інакш, чым на беларускай мове, дзе назвы розных жывёл скланяюцца таксама, як людзей (люблю сабак – kocham psy, а не psów).
I każdy jedno ma upodobanie – і кожны мае адну схільнасць. Гэтае слова – upodobanie – цяпер рэдка ўжываецца ў польскай мове. Часта яго замяняюць ангельскім хобі.
Dla mnie twa miłość lepsza – для мяне тваё каханне лепшае. Twa – гэта скарочаная форма займенніка twoja.
нг