Беларуская Служба

Сёлета пададзена 500 заявак на навучанне ў Беларускай школе ў Варшаве – у два разы больш чым летась

08.09.2024 06:03
Беларусы Польшчы збіраюць сродкі на развіццё Беларускай школы ў Варшаве.
Аўдыё
  • Беларусы Польшчы збіраюць сродкі на развіццё Беларускай школы ў Варшаве
    2023-2024
Цырымонія адкрыцця навучальнага года 2023-2024крыніца: Беларуская школа ў Варшаве

Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, маюць магчымасць падтрымаць развіццё Беларускай школы ў Варшаве.

Праект «Беларускія магістраты» аб’явіў аб старце новай ініцыятывы, мэта якой – сабраць кола беларусаў, якія цягам пэўнага часу будуць рэгулярнымі данатамі падтрымліваць адукацыйную ўстанову.

Цімафей Акудовіч   фота: прыватны архіў Цімафея Акудовіча Цімафей Акудовіч фота: прыватны архіў Цімафея Акудовіча

У размове з намі кіраўнік «Беларускіх магістратаў» Цімафей Акудовіч сказаў, што школе патрэбнае развіццё. Так, у мінулым годзе ў варшаўскай белшколе навучалася больш за 200 вучняў, сёлета ж было пададзена 500 заявак на прыём дзяцей.

«Намесніца дырэктара школкі нам сказала, што сёлета пададзена 500 заявак. Людзям цікава, таму што добрыя водгукі, нягледзячы на тое, што ў школкі не раскручаная рэклама: у іх не самы вялікі «Інстаграм», постэраў і бігбордаў яны не робяць. Але ёсць добрыя водгукі, ёсць сістэматычная праца, і гэта ўсё стварае цікавасць да гэтага праекта», – сказаў Акудовіч.

Цімафей Акудовіч таксама згадаў іншыя адукацыйныя ініцыятывы, якія рэалізаваліся альбо яшчэ рэалізуюцца ў супрацоўніцтве з «Беларускімі магістратамі». Гэта падтрымка клубу «Спадчына» ва Уроцлаве і варшаўскага спартыўнага клубу «Волат», а таксама іншых праектаў.

З Цімафеем Акудовічам размаўляе Валеры Саўко.

поўная размова – слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы