З-за пагрозы паводкі і эвакуацыі інструментаў з Нацыянальнага форуму музыкі ва Уроцлаве канцэрт вядомы скрыпач Шунске Сато і Уроцлаўскага барочнага аркестру быў перанесены ў Канцэртную студыю Польскага радыё Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве, кажа намеснік дырэктара Другой праграмы Польскага радыё Пётр Матвейчук:
-З Нацыянальным форумам музыкі ва Уроцлаве мы супрацоўнічаем шмат гадоў. Таму цалкам натуральным было, калі пазваніў дырэктар Анджэй Касэндзяк і запытаўся, ці была б магчымасць даць ім студыю для правядзення канцэрта, ужо падрыхтаванага, то я адказаў пазітыўна.
Канцэрт адбудзецца ў пятніцу (20 верасня) а 19-й гадзіне ў канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага. Музыкі, якія прыедуць з усёй Еўропы, выступяць пад кіраўніцтвам Шунске Сато, распавядае Пётр Матвейчук:
-Гэта японскі скрыпач, які шмат гадоў з’яўляецца канцэртмайстрам аркестру Concerto Köln, аднаго з самых важных калектываў старадаўніх інструментаў у свеце. Музыкі зайграюць скрыпічны канцэрт Моцарта, прагучыць адна з сімфоній Франца Гайдна. Будзе музыка двух гэтак званых “малых маэстра” другой паловы XVIII стагоддзя – Дзітэрсдорфа і Ваньхаля. Праграма будзе цікавай, а выкананне – на найвышэйшым узроўні, паколькі Уроцлаўскі барочны аркестр - адзін з найлепшых аркестраў старадаўніх інструментаў у Еўропе.
Канцэрт будзе запісвацца і транслявацца Другой праграмай Польскага радыё ў сераду 25 верасня а 20-й гадзіне. Уваход на мерапрыемства вольны, неабходная рэгістрацыя: koncertydwojki@polskieradio.pl.
ав