На працягу шасці фестывальных дзён у сталіцы польскага кіно можна глядзець самыя новыя айчынныя фільмы, абмяркоўваць праблемы кінарынку ў Польшчы і свеце, а таксама сачыць за змаганнем за найважнейшыя гдыньскія статуэткі — Залатога і Сярэбранага льва.
У гэтым годзе прэмію фестывалю польскага ігравога кіно «Плацінавыя львы» за жыццёвую дзейнасць атрымае Войцех Марчэўскі — рэжысёр кіно і тэлебачання, сцэнарыст, прадзюсар, выкладчык кінашкол у Польшчы і ва ўсім свеце, — паведаміў дырэктар фестывалю Лешэк Копец:
-Я вельмі рады, што ён атрымлівае гэтую ўзнагароду. Гэта наш сябра. Мы супрацоўнічаем больш за 20 гадоў. Гэта асобны і вельмі спецыяльны від творцы, які не закідваў нас вялікай колькасцю фільмаў, але тыя, што былі зробленыя, былі надзвычай важныя. Кожны з іх быў вяхой у польскай пасляваеннай кінематаграфіі.
Войцех Марчэўскі
Сам Войцех Марчэўскі казаў, што ў мастацтве важная наіўнасць, то бок адкрытасць на свет:
- Наіўнасць – цудоўная рыса ў творцы. Яна спрыяе таму, што мы можа больш глыбока, больш прыватна разумеем свет.
Сёлета падчас фестывалю дэбютуе конкурс «Перспектывы», які прэзентуе поўнаметражныя мастацкія фільмы.
Фестываль працягнецца з 23 па 28 верасня. Падрабязней на: festivalgdynia.pl.
ав
У Гдыні трывае свята польскага кіно - 49-ы Фестываль польскага ігравога кіно