Польскае тэлебачанне падрыхтавала новую, дабрачынную версію песні «Moja i Twoja Nadzieja», якая цяпер стала часткай кампаніі #RazemDlaWas па падтрымцы пацярпелых ад паводкі на паўднёвым захадзе Польшчы. У акцыю ўключылася Польскае радыё. Разам з іншымі радыёстанцыямі яно прасоўвае песню, дапамагаючы пацярпелым, а таксама прадаставіла студыю гуказапісу.
Ініцыятыва абʼяднала найбуйнейшых зорак польскай музычнай сцэны і партнёраў, якія разам імкнуцца не толькі крыху палепшыць настрой пацярпелых, але, перш за ўсё, прапанаваць ім рэальную дапамогу. У праекце ўдзельнічаюць, між іншым, такія выдатныя выканаўцы, як Кася Насоўска, Эдыта Бартасевіч, Каміль Бэднарэк, Мэля Катэлюк, Рэні Юсіс, Себасцьян Карпель-Булэцка, Томэк Арганэк, Наталля Кукульска, Анджэй Пясэцкі і многія іншыя.
Новая версія песні «Мая і твая надзея» цяпер з’яўляецца неад’емнай часткай кампаніі Польскага тэлебачаньня #RazemDlaWas, мэта якой – «падняць» палякаў на падтрымку пацярпелых ад паводкі. Кампанія ўключае ў сябе таксама непасрэдную дапамогу ў раёнах, па якіх ударыла стыхія. Усе, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кампазіцыі і кліпу да яе, у тым ліку медыя і прадзюсарскія кампаніі, адмовіліся ад заплаты, працуючы выключна на добраахвотных пачатках.
Ініцыятары і арганізатары кампаніі падкрэсліваюць, што песня стала сімвалам салідарнасці ў самыя цяжкія часы і адначасова заклікам да дзеяння. Прэм’ера песні спалучаная з шырокай кампаніяй дапамогі, у якой кожны жыхар краіны зможа ўнесці свой уклад у аднаўленне затопленых раёнаў і падтрымаць пацярпелых.
А я прапаную вашай увазе папярэднюю версію песні «Мая і твая надзея». Першы раз кампазіцыя была запісана ў 1992 годзе і ўвайшла ў дэбютны альбом пад назвай «Агонь» гурта Hey, а ў якасці госця ў запісе ўдзельнічала Эдыта Бартасевіч. Словы напісала Катажына Насоўска, музыку – Пётр Банах. Яшчэ адна версія была запісаная ў 1997 годзе ў якасці дабрачыннага сінгла, даходы ад якога былі прызначаныя на дапамогу ахвярам вялізнай паводкі, якая здарылася тады ў Польшчы. Акрамя гурта Hey, у ім удзельнічалі, між іншым, Наталля Кукульска, Марыля Радовіч, Чэслаў Немэн, Гжэгаж Маркоўскі.
Spróbuj powiedzieć to
Nim uwierzysz że
Nie warto mówić kocham
Spróbuj uczynić gest
Nim uwierzysz, że
Nic nie warto robić
Nic, naprawdę nic nie pomoże
Jeśli Ty nie pomożesz dziś miłości
Nic, naprawdę nic nie pomoże
Jeśli Ty nie pomożesz dziś miłości
Musisz odnaleźć nadzieję
I nie ważne, że nazwą Ciebie głupcem
Musisz pozwolić, by sny
Sprawiły byś pamiętał, że
Nic, naprawdę nic nie pomoże
Jeśli Ty nie pomożesz dziś miłości
Nic, naprawdę nic nie pomoże
Jeśli Ty nie pomożesz dziś miłości
Moja i Twoja nadzieja
Uczyni realnym krok w chmurach
Moja i Twoja nadzieja
Pozwoli uczynić dziś cuda...
Паспрабуй гэта сказаць, перад тым, як паверыш, што не варта казаць «я кахаю». Паспрабуй зрабіць жэст, перш чым паверыш, што нічога не варта рабіць. Нічога, сапраўды нічога не дапаможа, калі ты сёння не дапаможаш гэтаму каханню...
Ты павінен знайсці надзею, і не важна, што цябе назавуць дурнем. Ты павінен дазволіць марам прымусіць цябе памятаць: нічога, сапраўды нічога не дапаможа, калі ты сёння не дапаможаш каханню.
Мая і твая надзея зробіць рэальным крок у аблоках. Мая і твая надзея дазволіць сёння здзейсніць цуды.
Тэкст гэтай песні аўтарства Пятра Банаха вельмі просты, тут мала выразаў або зваротаў, якія былі б незразумелыя беларусу. Я звярну ўвагу на некалькі рэчаў:
Nie warto mówić «kocham» – не варта казаць «Я кахаю». Трэба памятаць пра розніцу паміж дзеясловамі kochać і lubić на польскай мове. Kocham прызначана толькі для вельмі блізкіх асоб, членаў сям’і, у тым ліку нефармальнага саюза хаця можна сказаць і:
Kocham swego psa (kota), kocham swój dom, нават kocham pizzę.
А lubić – дзеяслоў са значна меншым зарадам пачуцця, таксама, дарэчы, як і па-беларуску.
Nic, naprawdę nic nie pomoże – нічога, сапраўды нічога не дапаможа. Cа словам pomóc могуць узнікнуць праблемы ў кагосьці, хто вывучае польскую мову. Pomóc – гэта дзеяслоў – дапамагчы, а pomoc – гэта назоўнік – дапамога.
Uczyni realnym krok w chmurach, uczynić dziś cuda, spróbuj uczynić gest – зробіць рэальным крок у аблоках, здзейсніць сёння цуды, спрабуй зрабіць жэст – выраз «uczynić» – гэта, у прынцыпе, сінонім дзеяслова «zrobić», толькі больш літаратурны, нават можна яго часам прызнаць састарэлым у некаторых варыянтах выкарыстання. На беларускую мову перакладаецца «зрабіць», «здзейсніць», «ажыццявіць».
нг