130 макетаў і тысячы мадэляў, пабудаваных з амаль 10 мільёнаў пластыкавых цаглінак, можна ўбачыць на найноўшай выставе кубікаў LEGO, якая адкрылася на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.
Гэта найбуйнейшая выстава аб’ектаў, пабудаваных з легендарных цацачных цаглінак па ўсёй Еўропе, кажа стваральнік выставы Рафал Шыманьскі(Rafał Szymański):
- Тут можна паглядзець казачных герояў, розныя транспартныя сродкі звязаныя з папулярнымі кінастужкамі, шмат экспанатаў , звязаных з архітэктурай, напрыклад, вядомыя хмарачосы. Пры дапамозе кубікаў LEGO мы стараемся таксама прасоўваць практычныя веды ў галіне гісторыі, біялогіі, фізікі іг.д.
Выстава будзе працаваць да 2 сакавіка будучага года.
IAR/аз