Інтэрнэт-продаж білетаў на канцэрты Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна, які ў наступным годзе пройдзе ў Варшаве, стартаваў у аўторак апоўдні і завяршыўся праз паўгадзіны. Трэба дадаць, што квіткі прадаваліся за год да пачатку культурніцкай падзеі.
У касах музею Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве яшчэ працягваецца стацыянарны продаж. Частка жадаючых набыць квіток стаяла ў чарзе цэлую ноч. Першы кліент заняў чаргу ў 19.30 папярэдняга дня. У чарзе стаяла некалькі сотняў чалавек.
Пра зацікаўленне квіткамі расказвае дырэктар Нацыянальнага інстытуту імя Фрыдэрыка Шапэна Артур Шкленэр:
-Цягам двух мінут былі прададзеныя ўсе квіткі на першы дзень фіналу. Цягам першых чатырох хвілін былі прададзеныя 15 тысяч квіткоў. Цікавасць цэлага свету велізарная. Упершыню з часу, калі паявілася магчымасць анлайн продажу, сістэма вытрымала. Зацікаўленасць можна параўнаць з некаторымі падзеямі поп-культуры і спартыўнымі спаборніцтвамі, як алімпіяда.
Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна - адна з найважнейшых музычных падзей у свеце. Конкурс праводзіцца кожныя пяць гадоў. Бліжэйшы — дзевятнаццаты — адбудзецца ў кастрычніку наступнага года.
ав