Беларуская Служба

Дыялектолаг Мірослаў Янковяк: Пад Вільняй вёскі ўтвараюць скансэн беларускіх, польскіх і літоўскіх гаворак

03.10.2024 14:34
У Вільні і Варшаве выйшла кніга польскага дыялектолага Мірослава Янковяка Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom 1. Rejon orański.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М.Янковяк пра бел. мову ў Варанскім р-не Літвы.
     Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom 1. Rejon orański.
Кніга польскага дыялектолага Мірослава Янковяка Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom 1. Rejon orański.Viktar Korbut

Польскі дыялектолаг Мірослаў Янковяк працягвае даследаваць беларускія гаворкі на тэрыторыі Літвы. Вынікамі сваіх пошукаў ён па традыцыі дзеліцца перш за ўсё са слухачамі Беларускай рэдакцыі Польскага радыё. Фармальна летась у Вільні, але фактычна сёлета, у верасні, у Варшаве выйшла чарговая кніга польскага дыялектолага Мірослава Янковяка Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom 1. Rejon orański ("Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 1. Варанскí раён").

У манаграфіі апісваецца беларускі дыялект жыхароў 11 вёсак на граніцы Літвы з Беларуссю: Балбутай, Ракай, Кальвяй, Парамеліс, Катра, Рудня, Дубічай, Крывіляй, Кіючай, Камараўцішкес, Разумна. Вучоны іх наведаў у 2014 і 2023 гг. Можна з упэўненасцю сказаць, што Янковяк запісаў гаворку апошніх з магікан — апошніх беларускамоўных жыхароў гэтага рэгіёна, размешчанага паміж гарадамі Варанá (Varėna) і Ліда.

Кніга, у якой апісана і класіфікавана мова беларускамоўных жыхароў гэтага кутка, выйшла ў выдавецтве Інстытута літоўскай мовы ў Вільні ў электронным выглядзе. Але польскі даследчык парупіўся пра тое, каб надрукаваць яе ў Варшаве за ўласны кошт. Гэта надзвыйчай важна для захавання яго працы і ведаў пра беларускую мову ў Літве. Аўтар апісвае даследаваны рэгіён, сацыялінгвістычную сітуацыю ў ім, фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці тамтэйшай беларускай мовы, яе лексіку, уплывы літоўскай, польскай, рускай моў.

Współczesne gwary białoruskie na Litwie будзе шматтомным выданнем. У наступных кнігах будуць прадстаўлены іншыя раёны, дзе распаўсюджана беларуская мова ў Літве: Шальчынінкскі (Салечніцкі), Вільнюскі (Віленскі), Тракайскі (Троцкі), Швянчонскі (Свянцянскі) і Ігналінскі.


Мірослаў Янковяк са сваімі кнігамі пра беларускія гаворкі ў Літве. Мірослаў Янковяк са сваімі кнігамі пра беларускія гаворкі ў Літве.

Мірослаў Янковяк невыпадкова ажыццяўляе свой праект у Інстытуце літоўскай мовы. Ён перш за ўсё апрацаваў матэрыялы па Варанскíм раёне Літвы, а да гэтага яго падштурхнула слабая вывучанасць беларускіх гаворак данага рэгіёна.

Янковяк рыхтуе наступны том — пра беларускія гаворкі Шальчынінкскага (Салечніцкага) раёна Літвы. Сёлета Янковяк наведаў ваколіцы Дзявянішкес, мястэчка ў Шальчынінкскім раёне, дзе таксама пачуў і запісаў беларускія гаворкі.

Мірослаў Янковяк: — Там вёскі ўтвараюць свайго роду “скансэн” гаворак. Гэта цікавая тэрыторыя і для беларусістаў, і для паланістаў, і для літуаністаў.

Мірослаў Янковяк на памежжы Літвы і Беларусі адрознівае беларускія дыялекты ад польскіх, якія тут таксама шырока прадстаўлены, карыстаючыся інструментарыем, які распрацаваны сучаснай лінгвістыкай.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Даследчык: Частка палякаў і беларусаў Латвіі маюць агульнае паходжанне

01.08.2024 15:59
Выйшла кніга польскага журналіста Томаша Атоцкага Związek Polaków na Łotwie – 100 lat historii.

Томас Вянцлава ў Варшаве: Ці можа сённяшні беларус называцца літоўцам? Калі ён хоча, то чаму ж не?

26.09.2024 17:22
У пасольстве Літвы ў Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі вядомага літоўскага пісьменніка Томаса Вянцлавы Litwa, ojczyzna moja.