Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў ордэнамі артыстаў беларускага хору «Васілёчкі» (ФОТА/ВІДЭА)

14.10.2024 18:57
Рашэннем міністра культуры Польшчы калектыў атрымаў ганаровую адзнаку «За заслугі для польскай культуры».
Аўдыё
  • Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў ордэнамі артыстаў беларускага хору «Васілёчкі»
         60-
Беларускі хор «Васілёчкі» з Бельска Падляскага на Беласточчыне адсвяткаваў 60-гадовы юбілейЗміцер Косцін/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Амаль паўтары тысячы канцэртаў, каля 150 удзельнікаў і нязменна беларуская песня – беларускі хор «Васілёчкі» з Бельска Падляскага на Беласточчыне адсвяткаваў 60-гадовы юбілей.

. .

За сваю шматгадовую гісторыю калектыў мае на рахунку не толькі канцэрты, але і ўдзел у фільмах Тамары Саланевіч ды нават выступ з канцэртнай праграмай на Беларускім тэлебачанні ў 1985 годзе. Менавіта гэтым архіўным запісам і распачалася юбілейная ўрачыстасць.

. .

У часе ўрачыстасці артысты хору атрымалі таксама дзяржаўныя ўзнагароды. Рашэннем прэзідэнта Польшчы за папулярызацыю народнай культуры і традыцый былі ўзнагароджаныя восем удзельнікаў «Васілёчкаў».

. .

Залатым Крыжам Заслугі ўзнагароджаная Надзея Федаровіч; срэбныя Крыжы Заслугі атрымалі Марыя Краўчук і Васіль Іванюк; бронзавыя Крыжы Заслугі – Вяслава Ваўрыновіч, Барбара Андрэюк, Аліна Мінкевіч, Міхал Мацеюк і Славамір Саковіч.

На моцы рашэння міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ганны Урублеўскай хор «Васілёчкі» атрымаў ганаровую адзнаку «За заслугі для польскай культуры».

. .

Рэпартаж з юбілею падрыхтаваў Зміцер Косцін.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы