«Пазнаёмся. Рэагуй. Паклапаціся аб годным дзяцінстве» — так называецца толькі што адкрытая выстава 100 графікаў украінскай мастачкі Ульяны Крэхавец, прадстаўленых на цішотках. Яны звяртаюць увагу на права кожнага дзіцяці на годнае і бяспечнае дзяцінства.
Як кажа Польскаму радыё Ульяна Крэхавец, цяпер, калі мы гаворым пра ваенныя траўмы ва Украіне, гэта добры момант, каб прыцягнуць увагу да праблемы гвалту над дзецьмі:
- Дагэтуль пра праблему даўно не гаварылі, лічылася, што не варта пра яе казаць нават у тым выпадку, калі бацькі чулі ад дзіцяці, што дзіця зведала гвалт. Аднак зараз гавораць і крычаць пра пагарду чалавечай годнасці падчас вайны, і самы час пра гэта гучна сказаць і гэтай выставай.
Марта Тытанец з Фонду святога Язэпа дадае, што выстава мае на мэце прыцягнуць ўвагу да праблемы насілля, у тым ліку сексуальнага, з якім сустракаюцца дзеці:
- Добрае дзяцінства дае моц. Гэта аснова і капітал на будучыню. Цяжкі досвед можа знішчыць цэлае жыццё. Гэтая графіка паказвае, як важна быць уражлівым, як важна рэагаваць на прыкметы крыўды.
Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Фундацыя святога Язэпа Епіскапату Польшчы і Цэнтр «Дзіцячая годнасць». Выстава будзе даступная з 21 па 27 кастрычніка ў Калектыўнай установе культуры «Prześwit» у Варшаве.
ав/foto: Paweł Kęska