Кніга польскага пісьменніка Ігара Сакалоўскага пад назвай «Sekrety Belarusi» (Сакрэты Беларусі) выйшла ў выдавецтве «Książęcy Młyn» у Лодзі. Яна нагадвае пра персанажаў і факты, вядомыя большасці палякаў, але не заўсёды звязаныя з Беларуссю.
У выдавецкім апісанні кнігі напісага, што ідучы за аўтарам «мы пяройдзем памежны Буг і ўбачым, як з касмадрома Байканур узлятае Пётр Клімук — першы беларус, які паляцеў у космас. Касманаўта Валянціну Церашкову мы сустрэнем на дачы Хрушчова ў Віскулях. Размесцімся ўтульна ў кіназале, а потым адпачнем у драўлянай лазні. У вёсцы Мількаўшчызна пад Гродна мы наведаем Элізу Ажэшка, а таксама ўбачым Віцебск вачыма польскіх спевакоў і Марка Шагала. Мы станем сведкамі гістарычных ліхалеццяў на шклозаводзе "Нёман" і ўрачыстага адкрыцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Разам з Мельхіёрам Ваньковічам мы зазірнем у турму, дзе Сергіюш Пясецкі стварае «Каханка вялікага мядзведзя». Мы можам набыць лядоўню ў першым беларускім ГУМе ў Мінску, бо савецкія лядоўні ўніверсальныя! Яны сагрэюць летам і прахалодзяць зімой! Мы знойдзем сляды маршала Пілсудскага і даведаемся, хто забіў Джона Кенэдзі! Нарэшце адпачнем у доме Чэслава Немэна ў Старых Васілішках».
Аўтар кнігі - Ігар Сакалоўскі - журналіст і падарожнік, які цікавіцца прасторамі Беларусі, Расіі і Украіны. Ён ужо аўтар кніг: «Беларусь для пачаткоўцаў» і «Спакойна. Проста Расія».
znadniemna.pl/ав