Беларуская Служба

Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч): Унутры мяне ўсё яшчэ жыве маленькі хлопчык

05.11.2024 06:04
У Беластоку прайшла сустрэча з чалавекам, без якога цяжка ўявіць «Калыханку».
Аўдыё
  • У Беластоку прайшла сустрэча з Аляксандрам Ждановічам
   ()
Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч)Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Чалавек-аркестр, таленавіты беларус, акцёр Аляксандр Ждановіч вядомы як Маляваныч з дзіцячай праграмы «Калыханка», прачытаў у Беластоку сур'ёзныя вершы для дарослых, але і вясёлыя казкі для дзяцей. 

. .

У беластоцкай прасторы «Новая Зямля» Аляксандр Ждановіч не толькі расказваў пра сябе, але і прадставіў свае новыя казачныя кніжкі. Для беларусаў, якія прыйшлі на мерапрыемства, гэта была сустрэча з кумірам дзяцінства. Падчас сустрэчы наша карэспандэнтка паразмаўляла з галоўным героем спаткання. 

- Вечарына адрасаваная тым, хто калісьці быў малым і памятае Маляваныча з праграмы «Калыханка. Зараз яны выраслі і я пасталеў, таму могуць пазнаёміцца і з вядоўцам «Калыханкі», але і з артыстам Аляксандрам Ждановічам». Я па адукацыі - акцёр, але займаўся рознымі рэчамі. Я вельмі люблю працу з дзеткамі. Для гледачоў прэзентую свае дзіцячыя кніжкі, паколькі ўнутры мяне ўсё яшчэ жыве маленькі хлопчык.

Анна Пятроўская 

рэпартаж з сустрэчы – слухайце аўдыёфайл

 

 

 

 

 

 

 

 

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы