Беларуская Служба

Канцэрт «Wspólna Niepodległa» — адно з мерапрыемстваў, арганізаваных з нагоды 106-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы

06.11.2024 09:17
На сцэне Варшаўскай цытадэлі выступяць 16 артыстаў.
Аўдыё
  • Канцэрт «Wspólna Niepodległa» — адно з мерапрыемстваў, арганізаваных з нагоды 106-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы
.
..

Канцэрт «Wspólna Niepodległa» — адно з мерапрыемстваў, арганізаваных з нагоды 106-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы.  Кожны з іх будзе прадстаўляць адно ваяводства.

Такім чынам арганізатары хочуць паказаць разнастайнасць польскай культуры, - кажа мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі:

- Мы хочам паказаць, якую цудоўную культурніцкую мазаіку стварае Польшча. Паказаць разнастайнасць і выдатна правесці час. Гэта радаснае свята, 106 гадоў таму мы вярнулі незалежнасць, а сёння яе ўзмацняем.

Падчас канцэрту можна будзе пачуць, у тым ліку, спявачку Рэні Юсіс. Артыстка будзе прадстаўляць Заходнепаморскае ваяводства.

- Я праспяваю песню «Зайдзі сонейка», вельмі папулярную ў нашым рэгіёне. Некаторыя выканаўцы будуць спяваць на іншых мовах, напрыклад, па-кашубску, таму традыцыя будзе прысутная. Музычная апрацоўка будзе не толькі народная, але і ў спалучэнні з сучаснай музыкай. Гэта будзе джазавая, фонкавая апрацоўкі.

Усе аранжыроўкі падрыхтаваў Ян Смачынскі, які разам з гуртом і Капэлай Малішаў будзе суправаджаць артыстаў на сцэне. Канцэрт пачнецца на плошчы Гвардыі ў 18.00.

Акрамя канцэрту 11 лістапада штогод ладзіцца 19-ы «Прыпынак Незалежнасці». Галоўныя яго падзеі - гульня «Страчаны скарб», дзіцячы тэатр, творчыя гістарычныя майстэрні і выстава «1025. Нараджэнне каралеўства». Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры