Вясковы пейзаж, партрэты сялян, маляўнічыя памешчыцкія сядзібы - фотаздымкі мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў можна пабачыць на выставе «Вёска і фатаграфія» ў варшаўскім Нацыянальным музеі. Важнасць вобразаў, зафіксаваных у той час, немагчыма пераацаніць, кажа куратар выставы Катажына Манчэўска.
Поле з радам кладак, што цягнуцца да гарызонту, на фотаздымку Яна Булгака «Ураджай» 1915 г.; фота Яна Садоўскага «Сялянская сям'я рыбака Казлоўскага з наднёманскай вёскі Паніжаны...» 1885 г. са збораў пісьменніцы Элізы Ажэшка; сфатаграфаваны невядомым аўтарам «Кірмаш у мястэчку на Падоллі» - фота з калекцыі Юзэфа Брандта. Гэта некаторыя творы з багатай калекцыі Кабінета фатаграфіі, якія з'яўляюцца часткай пастаянна дзеючай Галерэі мастацтва XIX ст.
Шукаючы сувязі паміж фатаграфіяй старой вёскі і вясковым жыццём, на думку Катажыны Манчэўскай, варта звярнуць увагу на фота кірмашоў, базараў, касцельных фэстаў і конных рынкаў.
Разнастайнасць вясковага пейзажу, зафіксаванага на фотаздымках, стала натхненнем для сучаснага мастацтва і літаратуры. Гэты хуткаплынны свет вёскі на мяжы стагоддзяў стаў не толькі натхненнем для мастакоў, але і прадметам этнаграфічных даследаванняў, сімвалам нацыянальнай культуры.
Выстава «Вёска і фатаграфія» са збораў фатаграфіі і іканапісу Нацыянальнага музея ў Варшаве будзе даступная да 9 лютага 2025 г.
ав