Беларуская Служба

Творчы вечар з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай пройдзе ў Варшаве

12.11.2024 12:06
Эльга паказвае свае карціны і чытае тыя творы, што вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты, даюць надзею.
.
..

На рахунку Эльгі Паповай мноства персанальных і супольных выстаў у Мінску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах Беларусі і замежжа. З ілюстрацыямі Эльгі выдадзена адзінаццаць кніг (у тым ліку казкі Маляваныча) і чатыры кнігі яе ўласнага аўтарства (апошняя: «Мора ў горадзе ці «З’ехала на вакацыі. Цалую, Мора! » https://knihauka. Com/mora_u_horadzie).

Творчасць Эльгі Паповай напоўнена цеплынёй, дабрынёй і любоўю да жыцця. На сустрэчы робіцца ўхіл на тэрапеўтычнасць. Эльга паказвае свае карціны і чытае тыя творы, што вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты, даюць надзею.

На мерапрыемстве ў беларускай Прасторы на Hoża адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы рэпрадукцый карцін Эльгі Паповай. У наведвальнікаў будзе магчымасць набыць рэпрадукцыі, а таксама кнігі з аўтографам аўтаркі, яе паштоўкі і каляндар.

Калі: 30 лістапада 19:00 — 21:00. Уваход: данат 50 зл. Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы. Узроставае абмежаванне 16+.

прэс-матэрыялы/ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры