Беларуская Служба

Культавы джазавы клуб, вядомая Галерэя «El», рэйс суднам па траве - запрашаем наведаць Эльблёнг (ФОТА)

15.11.2024 13:40
Мясцовы джазавы клуб дзейнічаў настолькі дынамічна, што пачаў супрацоўнічаць з самім Новым Арлеанам яшчэ ў часы ПНР.
Аўдыё
  • Эльблёнг лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў не толькі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
.  :  ,   radyjo.net
Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.netЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблёнг (Elbląg) лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў не толькі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, але і ва ўсёй Польшчы. Ён адрозніваецца складанай гісторыяй, цікавай культурай і ўнікальнымі славутасцямі.

Эльблёнг.  Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Размяшчэнне горада на рацэ Эльблёнг і Эльблонгскім канале, штогод прыцягвае тысячы турыстаў з усёй краіны і замежжа. Дарэчы згаданы факт не павінен здзіўляць, бо Эльблёнг прапануе прыгожыя краявіды, унікальныя помнікі, атракцыёны для турыстаў любога ўзросту.

Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Стары горад Эльблёнга характарызуецца вузкімі вулічкамі і стылізаванымі камяніцамі, рэканструяванымі паводле метаду рэтраверсіі. Шпацыруючы па ім, можна перанесціся ў мінулае і адчуць сапраўдны дух даваеннага горада.

Між тым, варта нагадаць, што эльблёнгскі Стары горад быў амаль суцэльна знішчаны падчас вайны, а ў  пасляваенным перыядзе таксама доўга чакаў канчатковай канцэпцыі рэканструкцыі.

«Касцельная сцежкa» Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Касцельная сцежкa» Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Віцэ-прэзідэнт Эльблёнга Катажына Віснеўска(Katarzyna Wiśniewska), раіць, каб прагулку па Старым горадзе пачаць з Касцельнай сцежкі:

- Гэтая сцежка калісьці спалучала рэлігійныя аб’екты Старога горада - пачыналася ля Шпіталя святога Духа, дзе цяпер размяшчаецца Эльблёнгская бібліятэка. Паміж камяніцамі яна вяла ў Кафедральны сабор святога Мікалая, а далей да паслядамініканскага касцёла, дзе зараз размяшчаецца вядомы Цэнтр мастацтва-галерэя «El». Менавіта фрагмент сцежкі, паміж вуліцамі Вігілійнай і Мастовай, быў рэканструяваны і зараз стварае цікавы, кліматычны «калідор» з выхадам на кафедральны сабор. Тут можна пабачыць рэканструяваныя аркі, якія падтрымліваюць сцены.

Тарговая брама. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Тарговая брама. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Атрыбутам Старога горада Эльблёнга несумненна з’яўляецца гатычная Тарговая брама, вышынёй у 26 метраў. Збудаванне XIV стагоддзя - гэта фрагмент неіснуючага ўнутранага кальца абаронных сцен і адна з галоўных брамаў у горад:

- Важным аб'ектам з’яўляецца Тарговая брама. Варта падняцца на ейныя верхнія паверхі і паглядзець панараму вуліцы Стары рынак. Нагадваю, у Старым горадзе не было традыцыйнага рынку – плошчы. Гэтую ролю выконвала шырокая вуліца. Нельга забываць, таксама пра Археалагічна-гістарычны музей, які размяшчаецца ў будынку былой гімназіі. Тут можна паглядзець выключныя экспазіцыі, датычныя гісторыі горада, а таксама каштоўныя артэфакты, дабытыя падчас шматлікіх археалагічных раскопак. Іх у музеі сапраўднае багацце.

Эльблёнгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблёнгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Іншай славутасцю, якая карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод турыстаў, з’яўляецца Эльблёнгскі канал - адзін з самых працяглых суднаходных шляхоў у Польшчы:

- Гэта выключная ў Польшчы і не толькі канструкцыя, якая дазваляе «плыць» суднам па траве. Зразумела мы рэкамендуем такі рэйс і нагадваем, што на яго трэба падрыхтаваць больш часу (некалькі гадзінаў – рэд.). З Эльблёнга мы можам адправіцца на Віслінскі заліў. Дарэчы, у апошнім летнім сезоне быў перазапушчаны маршрут «Эльблёнг-Крыніца Морска». Раніцай можна было адправіцца ў Крыніцу, а ўвечары вярнуцца ў Эльблёнг. Такія рэйсы карысталіся сапраўдным зацікаўленнем.

«Сцежкa прасторавых формаў». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Сцежкa прасторавых формаў». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 1965–1973 гадах у Эльблёнгу праходзіла цыклічнае мерапрыемства: Біенале прасторавых формаў, якое арганізавалі Галерэя «El» і Механічнае прадпрыемства «Zamech». Пасля яго ў горадзе засталіся скульптуры, якія вызначаюць турыстычны маршрут:

- Эльблёнг можна наведаць таксама дзякуючы «Сцежцы прасторавых формаў». У 1960-х гадах вядомыя мастакі разам з мясцовым прадпрыемствам «Zamech» арганізавалі выставу, пасля якой засталіся скульптуры. Яны размешчаныя па ўсім горадзе. У пункце турыстычнай інфармацыі можна атрымаць адмысловую мапу маршруту. Частка з гэтых скульптураў знаходзіцца ў месцах вызначаных мастакамі, а частка была перанесеная ў сувязі з рознымі рамонтнымі працамі, якія адбываліся ў горадзе на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. «Сцежка прасторавых формаў» – гэта адна з візітных картак Эльблёнга.

Старадаўняя газавая лямпа на вуліцы ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Старадаўняя газавая лямпа на вуліцы ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аднак, гэта не адзіная турыстычная сцежка па горадзе. Не меншай папулярнасцю сярод турыстаў карыстаецца скульптурная сцежка, героем якой з’яўляецца легендарны юнак Пякарчык. Размешчаныя па старым горадзе фігуркі Пякарчыкаў – гэта не толькі сімвал прывязанасці жыхароў да мясцовай традыцыі і доказ лякальнага патрыятызму, але таксама несумненная турыстычная прываблівасць:

- Гэта мела быць, як праява лякальнай ідэнтычнасці, так і дадатковая прываблівасць для турыстаў, якая, напрыклад, дазваляе арганізоўваць рознага віду гарадскія гульні, гвэсты для дзяцей, моладзі і турыстаў. Пошук чарговых фігурак Пякарчыка дазваляе пазнаёмімся з тапаграфіяй і помнікамі Cтарога горада.

   

Адным з абавязковых для турыстаў месцаў у Эльблёнгу з’яўляецца згаданы ўжо Цэнтр мастацтва-галерэя «El», якая прадстаўляе сучаснае мастацтва, а таксама з'яўляецца месцам для сустрэч і эксперыментальнай дзейнасці. Менавіта тут, пачаў працаваць адзін з першых джазавых клубаў у ПНР:

- У Галерэі «El» дзейнічае клуб «Крыпта» – адзін з найстарэйшых, авангардных, джазавых клубаў у Польшчы. Гэта таксама знакавае месца ў Эльблёнгу.

Цэнтр мастацтва-галерэя «El». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр мастацтва-галерэя «El». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Спадарыня віцэ-прэзідэнт запрашае таксама ў гістарычны лесапарк «Фазанарый» (поль. Bażantarnia), размешчаны на ўскраіне Эльблёнгскага плато. Праз яго працякаюць Сярэбраны паток і Кумеля:

- Абавязкова трэба наведаць лясны парк «Фазанарый», плошчай амаль у 200 гектараў. Мы называем яго Малымі Бяшчадамі. Гэта рэгіён Эльблонгскага плато. Тут можна пагуляць над патокам, пакатацца на ровары, пасядзець на лавачцы сярод дрэў.

Эльблёнг.  Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Уздоўж ракі Эльблёнг, якая падзяляе Стары горад і Востраў зернясховішчаў працягваецца вельмі прыемны бульвар Зыгмунта Аўгуста. Тут варта затрымацца на даўжэй, каб паглядзець, як працуюць два пад'ёмныя масты:

- Напэўна варта наведаць Эльблёнг з нагоды Дзён Эльблёнга, якія традыцыйна адбываюцца ў выходныя перад вакацыямі, а таксама падчас Эльблёнгскага свята хлеба, якое адбываецца ў апошнія выходныя вакацыяў. У нас адбываецца таксама шмат тэматычных мерапрыемстваў. З іх графікам варта пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы горада. Гэта імпрэзы, звязаныя з гісторыяй, музыкай, танцам і тэатрам. Шчыра запрашаем.

- пра славутасці Эльблёнга расказвала віцэ-прэзідэнт горада Катажына Віснеўска(Katarzyna Wiśniewska).

Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблёнг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Улады польскага горадa Эльблёнг зрабілі стаўку на скульптурную турыстычную трасу – і не памыліліся (ФОТА)

25.10.2024 18:30
На жаль, здараецца, што невядомыя крадуць элементы гарадскіх фігурак – ці то вуду, ці то пяро.