Беларуская Служба

На Беласточчыне прайшлі беларускія «Літаратурныя запусты»

19.11.2024 10:11
«Я хацела зрабіць культурна-літаратурную вечарыну для старэйшага і маладзейшага пакаленняў»
Аўдыё
  • На Беласточчыне прайшлі беларускія «Літаратурныя запусты»
Архітэктура тыповай вёскі на Падляшшы Fotokon/shutterstock.com

Доўгія вечары і халоднае восеньскае надвор'е спрыяюць таму, каб сустракацца ў літаратурнай прасторы. У клубе вёскі Юшкаў Груд (Гміна Міхалова на Падляшшы) сустрэліся мясцовыя народныя паэтэсы, каб супольна правесці час, расказаць пра свае літаратурныя дасягненні і паказаць моладзі, што ў вясковым асяроддзі ёсць людзі, якія пішуць вершы. 

«Я хацела зрабіць культурна-літаратурную вечарыну для старэйшага і маладзейшага пакаленняў», - гаворыць Гэлена Мар'ёля Рэент з вясковага клубу ў Юшкавым Грудзе.  

- У вёсцы - доўгія вечары, цёмна на вуліцах. Таму я падумала сустрэцца з нашымі паэтэсамі, бо даўно ўжо не было спаткання, і даведацца, мо яны напісалі нешта новага і цікавага. Пасядзім, паслухаем іх вершы, паўспамінаем і проста добра правядзём вечар. Нашы народныя літаратаркі пішуць вершы на падляскай гаворцы, пішуць таксама на літаратурнай беларускай мове і на польскай. На вечарыну ў наш клуб прыйшла моладзь і дзеці - няхай яны ведаюць, што побач з імі жывуць цікавыя людзі.  

Рэпартаж пра сустрэчу – слухайце аўдыёфайл. У ім – размовы з народнымі паэтэсамі, удзельнікамі вечарыны і, канежне ж, вершы ў выкананні вясковых літаратарак. 

Анна Пятроўская 

Беласточчына (Падляшша) – кампактнае месца пражывання аўтахтоннай беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы

 

 

 

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы