Беларуская Служба

Беларусіст Андрэй Масквін: Антываенны аспект творчасці Васіля Быкава вельмі актуальны сёння

05.12.2024 15:42
6 снежня ў Варшаўскім універсітэце пройдзе канферэнцыя, прысвечаная творчасці Васіля Быкава.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". А.Масквін пра В.Быкава.
     ,   ,   6 .
Фрагмент афішы канферэнцыі ў Варшаўскім універсітэце, прысвечанай Васілю Быкаву, што адбудзецца 6 снежня.https://www.facebook.com/photo?fbid=1110573847737692&set=a.749914913803589

6 снежня з 10.00 да 15.00 на кафедры беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (Варшава, вул. Добра, аўдыторыя 3.037) пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная стагоддзю з дня нараджэння народнага пісьменнніка Беларусі Васіля Быкава.

На канферэнцыі 14 запрошанымі даследчыкамі будуць разгледжаны такія праблемы, як Васіль Быкаў і антрапалагічныя выклікі сучаснасці; калекцыя грамадскага музея Быкава і яе лёс; публіцыстыка Васіля Уладзіміравіча часоў перабудовы; успрыманне творчасці беларускага класіка ў Германіі і іншыя. Будуць таксама разглядацца пытанні ўвекавечання пісьменніка, у прыватнасці помнікі яму.


Андрэй Масквін. Андрэй Масквін.

Кіраўнік кафедры беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй Масквін, у сваю чаргу, звяртае ўвагу на іншыя важныя акцэнты канферэнцыі.

— Антываенны аспект творчасці Быкава вельмі актуальны сёння. Праўда, па праблематыцы, звязанай з сучаснай вайной Расіі супраць Украіны, дакладчыкаў не знайшлося. Аднак мы пастараемся знайсці такога спецыяліста для будучай публікацыі па выніках канферэнцыі. У савецкія часы Быкаў лічыўся ваенным пісьменнікам. А для нас важная антываенная праблематыка яго творчасці, якая стала асабліва актуальнай у наш час. Увогуле ж, на Быкава трэба глядзець не толькі як на пісьменніка, але і як на грамадскага дзеяча, які ў гады перабудовы ўключыўся ў працэс беларускага нацыянальнага адраджэння і адыграў відную ролю ў Беларускім Народным Фронце «Адраджэньне». Нашай канферэнцыяй мы хочам паказаць, што Быкава памятаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, у іншых краінах Еўропы.

Польская перакладчыца Ялянта Бэрнатовіч на канферэнцыі паведаміць пра свой вопыт працы з перакладам кнігі Быкава «Доўгая дарога дадому».

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Варшаўскі беларусіст даследуе Арменію

13.06.2024 14:14
Прафесар Варшаўскага універсітэта Андрэй Масквін на стажыроўцы ў Арменіі вывучае старажытныя і сучасныя культурныя традыцыі гэтай краіны.

Дыялектолаг Мірослаў Янковяк: Пад Вільняй вёскі ўтвараюць скансэн беларускіх, польскіх і літоўскіх гаворак

03.10.2024 14:34
У Вільні і Варшаве выйшла кніга польскага дыялектолага Мірослава Янковяка Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom 1. Rejon orański.