Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня Ірэны Сантар, якая праз некалькі дзён адзначыць 90-годдзе

05.12.2024 15:45
Гэта вядомы хіт «Tych lat nie odda nikt».
Irena Santor
Irena SantorPolskie Radio

Праз некалькі дзён у Польшчы будуць адзначаць 90-годдзе Ірэны Сантар (Irena Santor). Пяснярка нарадзілася 9 снежня 1934 года. Яна - адна з найбольш важных постацей у гісторыі польскай эстрады. Сваю кар'еру пачынала ў 1950-х гадах, калі стала салісткай Дзяржаўнага ансамбля народнай песні і танца «Мазоўша». Гэтая праца стала для яе штуршком да сольнай кар’еры. У 1959 годзе яна пачала выступаць самастойна на сцэне і хутка стала вельмі папулярнай дзякуючы свайму ўнікальнаму голасу і элегантнасці.

Сантар – гэта прозвішча, якое музыкантка носіць дзякуючы першаму мужу, Станіславу Сантару, які быў выдатным скрыпачом Варшаўскай Філармоніі. Нават пасля расстання яна захавала прозвішча, дарэчы, утрымлівала таксама сяброўскія адносіны з былым мужам. А пасля яго смерці падтрымлівала адносіны са Збігневам Карпалеўскім, сатырыкам і рэжысёрам.

Ірэна Сантар стала лаўрэаткай шматлікіх прэмій, у тым ліку «Залатыя Фрыдэрыкі», была таксама ўдастоеная звання «Ганаровая грамадзянка Варшавы».

Ірэна Сантар адзначыць 90-годдзе 9 снежня 2024 года. У гонар гэтай даты будуць арганізаваны канцэрты, прысвечаныя яе творчасці. Яна сама, хутчэй за ўсё, ужо не будзе выступаць на сцэне з увагі на сур'ёзны ўзрост і слабое здароўе. Тым не менш, будзе ганаровым госцем некаторых канцэртаў, а для яе будуць спяваць іншыя выканаўцы. Музычнае Агенства Польскага Радыё з нагоды юбілею Ірэны Сантар выдала спецыяльны зборнік песень музыканткі. У яго ўвайшлі 11 архіўных і сучасных кампазіцый, якія былі адноўленыя, каб прадставіць слухачам іх актуальнасць і высокую якасць запісу.

Спадарыня Ірэна запісала шмат незабыўных хітоў, якія да гэтага часу гучаць у эфіры радыёстанцый і на канцэртах - «Ты вернешся сюды» (Powrócisz tu), «Болей няма дзікіх пляжаў» (Już nie ma dzikich plaż), «Тых гадоў ніхто не верне» (Tych lat nie odda nikt).

Tych lat nie odda nikt

Tych lat nie odda nikt
Gdy swoją drogą ja chodziłam
Swoją drogą ty
Gdy słowa tłumił żal
Gdy oczy ściemniał gniew
Gdy drażnił muzyki dźwięk
I nocnych ptaków śpiew

Tych lat, straconych lat
Już nam nie odda nikt
Nikt nam nie odda pięknych
Nocy ani dni
Tych zmierzchów pełnych barw
I tych wiosennych burz
Gdy wiatr zgina drzewa
Gdy wiruje złoty kurz
Najcichszych kilku chwil
Nim ptaki zbudzi świt
I gwiazd które spadły w dół
Nie odda nam już nikt

Tych lat nie odda nikt
Tych lat nie odda nikt
Nie powracajmy już do tamtych nocy ani dni
Uciszmy w sercu żal
Wyrzućmy nagły gniew
Witajmy muzyki dźwięk
I nocnych ptaków śpiew
Tych lat, idących lat
Już nam nie weźmie nikt
Nikt nie zabierze pięknych nocy ani dni
Tych zmierzchów pełnych barw
I tych wiosennych burz
Gdy wiatr zgina drzewa
Gdy wiruje złoty kurz

Najcichszych kilku chwil
Nim ptaki zbudzi świt
I gwiazd, które lecą w dół
Nie weźmie nam już nikt

Тых гадоў ніхто не верне, калі сваім шляхам я хадзіла, сваім шляхам ты. Калі словы душыў смутак, калі вочы засцілаў гнеў, калі раздражняў гук музыкі і спевы начных птушак. Тых гадоў, страчаных гадоў, ніхто нам не верне. Ніхто нам не верне цудоўных начэй і дзён. Тых змярканняў, поўных колераў. І тых вясновых навальніц, калі вецер згінае дрэвы, калі кружыцца залаты пыл. Самых ціхіх некалькіх імгненняў, перад тым, як птушак абудзіць світанак. І зорак, якія ўпалі ўніз, ужо ніхто нам не аддасць.

Тых гадоў ніхто не верне, не будзем вяртацца больш да тых начэй і дзён. Давай супакоім у сэрцы смутак. Давай выкінем раптоўны гнеў, будзем вітаць гук музыкі і спеў начных птушак. Тых гадоў, якія ідуць, ужо ніхто ў нас не забярэ...

Самых ціхіх некалькіх імгненняў, перад тым, як птушак абудзіць світанак, і зорак, якія ляцяць уніз, ужо ніхто ў нас не забярэ.

Gdy słowa tłumił żal – калі словы душыў ці суцішаў сум або смутак. Агулам дзеяслоў tłumić азначае “душыць, суцішаць, падаўляць, уціхамірваць”. Напрыклад, можна tłumić gniew – душыць, заглушаць гнеў, але таксама tłumić powstanie, protest – падаўляць паўстанне ці пратэст, tłumić dźwięk – заглушаць гук, з чым звязаны назоў часткі аўтамабіля або матацыкла, якая называецца tłumik – глушыцель.  

Gdy drażnił muzyki dźwięk – калі раздражняў музыкі гук. Drażnić – гэта як беларускае дражніць, скажам, сабаку або іншую жывёлу, так і раздражняць кагосці чымсьці – гукам, пахам або паводзінамі.

Tych zmierzchów pełnych barw – гэтых змярканняў, поўных колераў. На польскай мове ёсць слова koler, а ёсць таксама barwa. Barwa – гэта таксама колер, але больш дакладны, яго адценне або афарбоўка. А калі кажуць barwa dźwięku, гэта азначае тэмбр гуку.  

Nim ptaki zbudzi świt – перад тым, як птушак абудзіць світанак. Nim – гэта кароткая форма злучніка zanim. І нагадваю, што ў польскай мове ўсе назоўнікі, акрамя тыя, якія называюць мужчын, скланяюцца як прадметы. Напрыклад, на беларускай мове гаворым “птушак абудзіць світанак”, а палякі скажуць “ptaki obudzi świt”, а не „ptaków”, пры гэтым „mężczyzn obudzi świt”.

нг

 

 

 

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы