Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Крысціян Охман пытаецца, куды ісці

14.12.2024 21:37
Нягледзячы на ​​малады ўзрост, ён можа пахваліцца значнымі поспехамі.
Krystian Ochman
Krystian OchmanAnita Walczewska/East News

Крысціян Охман (Krystian Ochman) нарадзіўся ў ЗША ў апошнім годзе мінулага стагоддзя. Паколькі дзяцінства ён правёў у ЗША, для яго першай мовай была англійская. І таму, як адзначае музыкант, яго мэтай з'яўляецца міжнародная кар’ера. “У Польшчы я магу дасягнуць больш высокага ўзроўню, але я вырас у ЗША, і маёй роднай мовай з'яўляецца англійская. Кампазіцыі, якія я б ствараў за мяжой, былі б выключна на англійскай мове, я не пісаў бы нічога па-польску. Калі людзі не разумеюць тэксту, яны не вельмі хочуць гэта слухаць», - распавёў Крысціян у эфіры Польскага радыё.

Нягледзячы на ​​малады ўзрост, ён можа пахваліцца значнымі поспехамі. Захапленне музыкай яму перадалі бацька і дзядуля. Калі яго дзядуля, знакаміты оперны спявак Веслаў Охман, паслухаў адзін з яго выступаў, ён прапанаваў унуку паступіць у Акадэмію музыкі. Дарэчы, дзядуля памагаў унуку падрыхтавацца да Еўрабачання. Пры гэтым, у дзяцінстве Крысціян больш цікавіўся спортам, чым музыкай, хацеў быць футбалістам, але бацькі пераканалі яго пачаць вучыцца граць на піяніна і трубе. Ва ўзросце 18 гадоў Охман вярнуўся ў Польшчу і паступіў у музычную акадэмію ў горадзе Катавіцэ, на факультэт класічнай вакальнай музыкі.

Охман стаў пераможцам 11-га сезону шоу "The Voice of Poland" (Голас Польшчы). Яго ўдзел у тэлевізійным конкурсе быў высока ацэнены гледачамі. А яго дэбютны сінгл "Światłocienie" быў названы адным з найлепшых сінглаў пераможцаў "The Voice of Poland".

У 2021 годзе Крысціян Охман выпусціў дэбютны альбом «Ochman”. За гэты дыск ён быў намінаваны ў катэгорыі «Адкрыццё Empiku – музыка». На міжнароднай сцэне Охман стаў вядомым дзякуючы выступленню ад імя Польшчы на​​Еўрабачанні ў 2022 годзе. Хоць перад выступам у паўфінале яго лічылі адным з фаварытаў конкурсу, у фінале ён заняў 12-е месца.

У студзені 2023 года Крысціян выпусціў сінгл Cry for You, запісаны разам з калектывам Kalush Orchestra, пераможцам Еўрабачання 2022. А я выбрала кампазіцыю Крысціяна, якая называецца «Куды ісці?» (Gdzie iść?).

w mojej głowie ciche głosy

do ucha szepczą mi gdzie iść

ten w lustrze gość ma chyba dosyć

serio nie chcę być jak ty

czy za mną ciemność zawsze kroczy?

nie czuję w sobie nic, gdzie mam iść?

może za późno na miłość

a jednak we mnie serce za czymś tęskni

tracę nadzieję, milczę

i nie wiem tu zaczekam sam bo będę

nocą zamieniam się w krzyk (krzyk)

i szukam znów siebie

nie czuję przestrzeni

bo czasem miewam to co ty, to co ty

rozpadam się, nie czuję nic

rozkładaj atomy pomimo, że boli

chcę poczuć, że żyję i być, i być

czekam na koniec

unoszę się, tonę

i o próg rozbijam słowa

niе sypiam za dobrze

to pali jak ogień

znika wszystko wokół, popatrz

głęboko oddycham na sen (sen)

a moje demony znów patrzą mi w oczy

nie boję się tego co wiem, ty wiesz

czasami to wszystko ma sens

a potem znów spadam, nie czuję już ciała

gdy czuję jak wciąga mnie gniew, mój gniew

opinie, słowa przecinają duszę mi na pół

czy za mną ciemność zawsze kroczy?

nie czuję w sobie nic, gdzie mam iść?

У маёй галаве ціхія галасы шэпчуць мне ў вуха, куды ісці. Таму ў люстэрку, здаецца, надакучыла. Сур’ёзна, я не хачу быць, як ты. Ці заўсёды цемра ідзе за мной? Я нічога не адчуваю, куды мне ісці? Можа, ужо позна на каханне, але сэрца ўсё ж сумуе па чымсьці. Я губляю надзею, маўчу. І не ведаю, тут я пачакаю сам, бо буду...

Уначы я ператвараюся ў крык (крык), і зноў шукаю сябе. Я не адчуваю прасторы, бо часам адчуваю тое ж, што і ты. Я распадаюся, нічога не адчуваю. Раскладай атамы, нягледзячы на боль. Я хачу адчуць, што жыву, і быць, і быць...

Я чакаю канца. Уздымаюся, тану. І разбіваю словы аб парог. Я кепска сплю, гэта паліць, як агонь. Усё вакол знікае, паглядзі. Глыбока дыхаю перад сном (сон), а мае дэманы зноў глядзяць мне ў вочы. Я не баюся таго, што ведаю, ты ведаеш, часам усё гэта мае сэнс. А потым я зноў падаю, не адчуваю цела. Калі адчуваю, як мяне ахоплівае гнеў, мой гнеў. Погляды, словы разразаюць душу напалову. Ці заўсёды за мной ідзе цемра?

Я нічога не адчуваю, куды мне ісці?..


Do ucha szepczą mi gdzie iść – у вуха шэпчуць мне, куды ісці. Па-польску галасы шэпчуць do ucha, па-беларуску “у вуха”, а вось шырокая ўсмешка - польскі uśmiech od ucha do ucha – гэта беларуская ўсмешка да вушэй або ўсмешка ад вуха да вуха.

Gdzie iść – куды ісці. Правільней па-польску было б сказаць dokąd iść, але часцей у гутарковай мове кажуць gdzie iść.

Ten w lustrze gość ma chyba dosyć – на польскай мове выраз gość мае рознае значэнне. Гэта як чалавек, які прыйшоў кудысьці з візітам, так і чалавек незнаёмы або знаёмы, пра якога мы гаворым з лёгкім грэбаваннем. Але таксама гэты выраз можа азначаць захапленне.

Na Sylwestra na ulicach miasta bawiło się kilka tysięcy gości – У навагоднюю ноч на вуліцах горада святкавала некалькі тысяч гасцей.

W sklepie zaczepił mnie jakiś gość i pytał o drogę na dworzec – У краме нейкі мужчына спытаў мяне, як дайсці да вакзала.

No, teraz to ty jesteś gość – Ну, цяпер ты як паніч.

Ten w lustrze gość – to ty – Гэты мужык у люстры – ты сам.

нг