Сёння ў нашым эфіры прагучыць кампазіцыя, якая ідэальна падыходзіць на перадсвяточны час. Вернікі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстовае паводле новага стылю (грыгарыянскага календара), засядуць за святочны стол у бліжэйшы аўторак. У Польшчы гэта вельмі важны традыцыйны вечар, калі сустракаецца ўся сям’я.
Збіраючыся за святочным сталом, каталікі лацінскага абраду дзеляцца аплаткамі, ломячы іх і пры гэтым жадаючы адзін аднаму ўсяго добрага на святы. Звычай вядомы ў Беларусі, Польшчы, Славакіі, Літве ды іншых каталіцкіх краінах свету. Вігілійная аплатка з'яўляецца сімвалам яднання і даравання, знакам прыхільнасці і любові. Дзяленне яе на пачатку святочнай вячэры з'яўляецца выразам жадання быць разам. І менавіта пра гэтую традыцыю спявае Феліцыян Анджэйчак (Felicjan Andrzejczak).
Некалькі фактаў з біяграфіі выканаўцы. Нарадзіўся ў мая 1948 года ў Пэнчкаве. Спявак заяваяваў найбольшую папулярнасць, будучы вакалістам групы Budka Suflera на пачатку 80-ых гадоў. Перад тым як далучыцца да Budka Suflera, Анджэйчак выступаў у складзе гуртоў Kanon Rytm і Czerwono-Czarni.
Нягледзячы на адносна кароткі перыяд супрацоўніцтва з гуртом Budka Suflera, Феліцыян Анджэйчак пакінуў значны след у гісторыі польскай эстраднай музыкі. Яго песні і сёння застаюцца папулярнымі і любімымі новымі пакаленнямі слухачоў. Пасля зыходу з Budka Suflera ў 1983 годзе Анджэйчак працягнуў сольную кар’еру, выдаўшы некалькі альбомаў і сінглаў.
Феліцыян быў верны сваёй жонцы Ядзвізе, пара пражыла разам больш за 50 гадоў. У іх было двое дзяцей: сын і дачка. Анджэйчак памёр ва ўзросце 76 гадоў, перад смерцю ён доўгі час змагаўся з цяжкай хваробай. А выступаў з канцэртамі практычна да канца, напрыклад, выйшаў на сцэну ў Сопаце яшчэ 20 жніўня 2024 года, а памёр у верасні гэтага ж года. Пра яго смерць паведаміў, сярод іншых, Кшыштаф Цугоўскі, былы лідар калектыву Budka Suflera, выказаўшы глыбокі смутак з нагоды страты сябра і калегі.
А я прапаную вашай увазе святочную кампазіцыю, якая называецца «Падзелімся разам аплаткай» (Podzielmy się razem opłatkiem). Тэкст: Анджэй Собчак (Andrzej Sobczak), музыка: Януш Пянткоўскі (Janusz Piątkowski).
Gwiazda w górze nad nami wysoko,
Znak to pewny - narodził się Bóg,
On, co życiem zapłaci niebawem,
By zbawienia dokonał się cud,
Zbawienia dokonał się cud.
Podzielimy się wspólnie opłatkiem,
Przełamiemy, co mocno w nas tkwi,
Podzielimy się wspólnie opłatkiem,
Otworzymy swe serca w ten dzień jeden -
Na oścież, szeroko jak drzwi!
W dzień wigilii, w dzień święty,
W dzień nadziei prawdziwej,
Która doda nam sił!
Dłoń do dłoni i jeszcze, i jeszcze,
Coraz większy i większy ten krąg,
W nim Dziecinę Najświętszą witamy,
W nim nadzieją jaśnieje nasz dom,
Nadzieją jaśnieje nasz dom.
Tyle krzywdy i bólu dokoła,
Tyle biedy i żalu, i łez,
Przecie kiedy dłoń z dłonią się spotka,
Przeciwności nam łatwiej jest znieść,
Smak życia odnaleźć i sens.
Зорка ўверсе над намі высока, знак надзейны — нарадзіўся Бог. Той, хто жыццём заплоціць неўзабаве, каб здзейсніўся збаўлення цуд...
Мы падзелімся разам аплаткай, парушым тое, што ў нас сядзіць. Мы падзелімся разам аплаткай, адкрыем свае сэрцы ў гэты дзень — шырока, як дзверы ў наш дом! У дзень Вігіліі, у дзень святы, у дзень надзеі сапраўднай, якая дасць нам сілы!
Рука ў руцэ, і яшчэ, і яшчэ. Круг наш робіцца больш і шырэй. У ім Дзіцятка Найсвяцейшае вітаем, у ім надзея асвятляе наш дом... Столькі крыўды і болю навокал, столькі беднасці, смутку і слёз, але калі далонь сустракаецца з далонню, цяжкасці лягчэй пераадолець, смак жыцця адшукаць і сэнс.
Gwiazda w górze nad nami wysoko – зорка ў небе над намі высока. Паводле польскай традыцыі за святочны калядны стол у вечар напярэдадні Калядаў трэба сядаць тады, калі на небе паявіцца першая зорка. І таму тут гаворка ідзе пра зорку якая, канешне, выконвае яшчэ сімвалічную ролю ў гісторыі нараджэння Ісуса Хрыста.
Podzielimy się wspólnie opłatkiem, przełamiemy, co mocno w nas tkwi – мы падзелімся разам аплаткай, пераможам, парушым тое, што ў нас глыбока сядзіць. Тут, канешне, ідзе гаворка пра нейкія крыўды, прэтэнзіі да нашых блізкіх, якія, бывае, збіраюцца на працягу доўгага часу, а святы – гэта нагода, каб паразмаўляць з блізкімі папрасіць у іх прабачэння ці сказаць ім, што мы іх прабачаем за нейкія крыўды.
Na oścież, szeroko jak drzwi - калі дзверы ў Польшчы адчыненыя „na oścież” – гэта значыць – на столькі шырока, на колькі гэта магчыма.
Przecie kiedy dłoń z dłonią się spotka, przeciwności nam łatwiej jest znieść. Przecie – гэта па значэнні тое ж самае, што і przecież, якое перакладаецца на беларускую мову часціцай “ж” (расійскае “ведь”). У дадзеным выпадку больш па сэнсе падыходзіць злучнік “але”. Словы «przecież» і «przecie» падобныя, але не цалкам аднолькавыя. «Przecież» - сучасная і больш распаўсюджаная форма, а «przecie» - гэта больш архаічная форма, ужываецца ў старапольскай мове, літаратурных або стылізаваных тэкстах. А przeciwności (часцей за ўсё кажуць "przeciwności losu") – гэта цяжкасці, складанасці ў жыцці.
нг