Сёння я прадстаўлю вашай увазе песню выканаўцы, які атаясамліваецца хутчэй з блакітным экранам, чым музычнай сцэнай, але многія акторы бяруцца на нейкім этапе сваёй кар’еры за напісанне песень, і часта з добрым вынікам.
Яцэк Кавалец (Jacek Kawalec) нарадзіўся ў верасні 1961 года ў Варшаве. Ён – тэатральны актор, выступае ў кіно, займаецца дубляжом, а таксама ён выступаў па тэлебачанні, вёў, між іншым, перадачу «Randka w ciemno» (Спатканне ўсляпую), і спявае. Вучыўся ў музычнай школе, у гімназіі спяваў у хоры, які дзейнічаў у Вялікім тэатры ў Варшаве. Зняўся ў оперы «Барыс Гадуноў» і сыграў эпізадычныя ролі ў двух спектаклях Драматычнага тэатра. Пазней вучыўся на акцёрскім факультэце Нацыянальнай школы тэатра і кіно ў Лодзі.
Так што прафесійная падрыхтоўка ў актора вельмі грунтоўная. Ён дагэтуль супрацоўнічае з варшаўскімі тэатрамі: Polski, Kamedia, Syrena, Ochota і na Woli. Акрамя таго, здымаецца ў кіно, пераважна атрымліваючы эпізадычныя ролі, здымаўся ў серыялах, удзельнічаў у забаўляльных праграмах «Танцы з зоркамі», «Як яны спяваюць» і «Твой твар мне знаёмы». Выдае таксама ўласныя кампакт-дыскі з музычнымі кампазіцыямі. Нядаўна запісаў чарговы сінгл, які я прапаную вашай увазе. Называецца песня «Фрак шчасця». Сам пясняр кажа, што ў гэтай песні ёсць рок. Важны таксама тэкст, у якім ідзе гаворка пра ўніверсальнае пачуццё, да якога імкнуцца ўсе людзі.
— Тэкст я напісаў сам, у ім ідзе гаворка пра самае вялікае жаданне кожнага чалавека. Чым бы мы ні займаліся ў жыцці, незалежна ад таго, ці гэта дабрачыннасць, ці чыста меркантыльная дзейнасць, ці эгаістычнае вядзенне ўласных інтарэсаў, гэта заўсёды імкненне да шчасця. Я не ўяўляю сабе спяваць пра рэчы, якія мяне не датычаць, а жаданне шчасця — гэта тое, што хвалюе кожнага з нас. Незалежна ад таго, пачынаеце вы жыццё або знаходзіцеся ў канцы - кожны мае права на шчасце. Вось я і вырашыў «пашыць гэты фрак», а вы, слухачы, прымярайце яго, ці ён вам падыходзіць, – кажа пра свой апошні сінгл Яцэк Кавалец.
Lustro ci mówi, że to twoja twarz. Nie możesz rozpoznać się w niej. Dusza na wolność wyrywa się jak ptak. Oni mówią, za późno jest. Oddałeś diabłu, co mu należało się. Sprawdź, czy zostało coś na dnie. Łyżeczką losu oskrobać jeszcze chciej. Może starczy na piękny sen. Człowiek, co do ściany doszedł, ma prawo jeszcze czegoś chcieć. Jeszcze, jeszcze się obudzisz. Za łatwo nie poddawaj się. Kto dał im prawo szlabany stawiać ci, gdy wyobraźni im brak. Spojrzeć ci w oczy z nich odwagi nie ma nikt. Ty ze szczęścia uszyj sobie frak. Zostaw za sobą tego świata całe zło. Stań do przetargu z białą panią, która chce, żebyś zapomniał o co w życiu szło i co ważne dla ciebie jest. Człowiek, co do ściany doszedł ma prawo jeszcze czegoś chcieć. Jeszcze, jeszcze się obudzisz (jeszcze znajdziesz sposób). Za łatwo nie poddawaj się.
Люстра табе кажа, што гэта твой твар. Ты не можаш у ім сябе пазнаць. Душа на волю вырываецца, як птушка. Яны кажуць: «Позна ўжо». Ты аддаў д’яблу тое, што яму належала. Правер, ці засталося нешта на дне. Лыжачкай лёсу яшчэ адскрэбці паспрабуй. Можа, хопіць на прыгожы сон. Чалавек, што дайшоў да сцяны, мае права яшчэ чагосьці хацець. Яшчэ, яшчэ прачнешся. Не здавайся так лёгка. Хто даў ім права табе перашкоды ставіць, калі самі не маюць уяўлення? У вочы табе паглядзець не адважыцца ніхто. Ты са шчасця сабе фрак пашый. Пакінь за сабой усё зло гэтага свету. Патаргуйся з белай пані, якая хоча, каб ты забыў. У чым сэнс жыцця і што важна для цябе. Чалавек, што дайшоў да сцяны, мае права яшчэ чагосьці хацець. Яшчэ, яшчэ прачнешся (яшчэ знойдзеш спосаб). Не здавайся так лёгка.
Rozpoznać się w niej – пазнаць сябе ў ёй. Крыху іншая канструкцыя, чым на беларускай мове. Па-беларуску не гаворыцца «пазнацца» у значэнні «пазнаць сябе».
Oddałeś diabłu, co mu należało się – ты аддаў д’яблу тое, што яму належала або што трэба было яму аддаць. Ёсць на польскай мове папулярны сказ «to mi się należy», гэта значыць – я павінен гэта атрымаць, гэта з’яўляецца зразумелай справай.
Człowiek, co do ściany doszedł – чалавек, які дайшоў да сцяны – канешне, сцяна тут выступае ў пераносным значэнні, як канец чагосьці, немагчымасць ісці далей.
Szlabany stawiać ci, gdy wyobraźni im brak – шлябан – гэта беларускі шлагбаум, але тут гэты выраз выкарыстаны ў значэнні «перашкода», якая ў чымсьці замінае, не дае рухацца наперад.
Stań do przetargu – патаргуйся. Przetarg азначае аўкцыён, тэндар або таргі – гэта працэс, у якім некалькі ўдзельнікаў прапануюць свае ўмовы (напрыклад, цану, якасць паслуг) для заключэння кантракту або продажу тавару. «Stań do przetargu z białą panią» можна разумець як «Змагайся, таргуйся з белай пані», што, верагодна, метафарычна азначае супраціў смерці або лёсу.
нг