Беларуская Служба

Музей шакаладнай фабрыкі ў Варшаве атрымаў прэстыжную нямецкую узнагароду

17.02.2025 10:38
Журы высока ацаніла стыльныя і крэатыўныя ілюстрацыйныя талеркі ў Музеі шакаладнай фабрыкі E. Wedel, створаныя польскай дызайнеркай Аннай Навакуньскай па замове студыі Blisko з Варшавы.
   E. Wedel      German Design Award 2025.
Музей шакаладнай фабрыкі E. Wedel у Варшаве стаў лаўрэатам прэстыжнай German Design Award 2025.Фота: https://fabrykaczekolady.pl

Музей шакаладнай фабрыкі E. Wedel у Варшаве стаў лаўрэатам прэстыжнай German Design Award 2025. Музей адкрыўся ў верасні 2024 года і распавядае пра гісторыю самай вядомай польскай шакаладнай фабрыкі, — чытаем на партале builder.pl. Гэта інтэрактыўны музей: да экспанатаў можна дакрануцца.

Музейныя ўказальнікі, якія вядуць людзей па аб'екце, былі адзначаны German Design Award, заняўшы 1 месца ў намінацыі «Навігацыя». Журы высока ацаніла стыльныя і крэатыўныя ілюстрацыйныя талеркі ў музеі, створаныя польскай дызайнеркай Аннай Навакуньскай па замове студыі Blisko з Варшавы.

Дызайнерка стварыла зручныя для дзяцей і эстэтычна прывабныя ўказальнікі, быў трапна ўлічаны факт, што большасць наведвальнікаў — моладзь і дзеці. Журы нямецкай узнагароды адзначыла, што візуальныя гіды з надпісамі на польскай і англійскай мовах былі зразумелымі і інфарматыўнымі: «У навігацыі ўнутры будынка і на інфармацыйных табло ўмела выкарыстаны сімвалы са свету шакаладу, таму вы можаце арыентавацца ў музеі інтуітыўна».

German Design Award — гэта міжнародны конкурс, які карыстаецца павагай у галіне архітэктуры і дызайну, арганізаваны Нямецкім саветам па дызайне. Узнагароды прысуджаюцца ў галіне архітэктуры, дызайну інтэр'ераў, мэблі, прадуктаў і візуальных камунікацый.

эж

Польшча становіцца сапраўдным волатам на еўрапейскім рынку шакаладных ласункаў

12.02.2025 18:04
За апошнія пяць гадоў экспарт вырас на 52%.