Альбомы на конкурсы «Фальклорная фанаграма года» і «Фанаграма вытокаў» можна падаць да 24 лютага. Кажа Аляксандра Тыкарска з Цэнтра народнай культуры радыё:
- Падаць заяўку можна кожны, хто ў мінулым годзе выдаў дыск з музыкай, якая сягае музыкі вытокаў. Музыка, якую можна акрэсліць як фольк. Гэта гурты, салісты, спевакі, інструменталісты, выдаўцы – усе могуць падаць заяўку. Дзякуючы гэтаму мы створым комплексны вобраз таго, што адбывалася на польскай фолькавай сцэне.
Конкурсы скіраваныя да музыкаў, якія працуюць у Польшчы і натхняюцца музычнымі традыцыямі Польшчы і свету. Конкурс «Фальклорная фанаграма года» праводзіцца з 1998 года і больш за 20 гадоў суправаджае фестываль «Новая традыцыя» і з'яўляецца важнай падзеяй для аматараў і творцаў народнай музыкі. Мэта конкурсу – папулярызацыя народнай музыкі ў Польшчы. «Фанаграма вытокаў» — магчымасць для ўсіх, хто культывуе традыцыі рэгіёнаў і музыку сваіх каранёў, запісвае яе, увекавечвае і папулярызуе.
ав