Беларуская Служба

Белая дама, астралогія, нумералогія, містыка і … кэй-поп – якія сакрэты хавае замак Крыжтопар (ФОТА)

21.02.2025 14:30
Пасля таго, як вядомы кэй-поп гурт зняў у замку кліп на сваю песню, руіны сталі папулярнымі таксама сярод азіяцкіх турыстаў.
Аўдыё
  (Krzyżtopór)
Замак Крыжтопар (Krzyżtopór) Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Замак Крыжтопар (Krzyżtopór) ва Уездзе (Ujazd) – гэта помнік замкава-фартыфікацыйнай архітэктуры XVII стагоддзя і адно з абавязковых месцаў на турыстычнай мапе Свентакшыскага ваяводства. Гэта не толькі доказ былой велічы заснавальнікаў - роду Асіліньскіх (Ossoliński), але і таямнічае месца, якое дагэтуль вабіць аматараў містычнай атмасферы, нават з так экзатычных краінаў, як Паўднёвая Карэя.

Замак Крыжтопар Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Заснавальнікам замка Крыжтопар быў тагачасны сандомерскі ваявода Кшыштоф Асаліньскі, які на тэрыторыі, атрыманага ад бацькі маёнтку ва Уездзе, вырашыў пабудаваць магутны замкавы комплекс. Будаўнічыя работы працягваліся ў рэкордным тэмпе – усяго 23 гады.

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Замак быў пабудаваны ў плане чатырохкутніка, з чатырма вежамі. У ім было 52 пакоі, 12 залаў і 4 замкавыя двары. Заснавальнік не шкадаваў сродкаў. Падчас будаўніцтва аб’екта было выкарыстана 200 тысяч цаглінаў, 500 тон паленай вапны. Дах замка пакрывалі 13 тысяч керамічных плітак, а для ўзвядзення сцен былі выкарыстаныя 11 тысяч тон цвёрдага пясчаніку. Верагодна, нават у канюшні былі мармуровыя карыты. Усё ж згаданая пышнасць не гарантавала замку шчасця і спакою. Кшыштоф Асаліньскі нядоўга цешыўся сваёй рэзідэнцыяй, кажа замкавы гід Крысціян Баяк(Krystian Bajak):

- У перыяд свайго росквіту, які працягваўся ўсяго 11 гадоў, замак меў ажно чатырох гаспадароў. Пасля смерці Кшыштафа Асаліньскага маёнтак атрымаў у спадчыну ягоны сын Крыштаф Бальдвін Асаліньскі. Затым, пасля яго смерці, маёнтак перайшоў у рукі брата бацькі - вялікага канцлера кароны Ежы Асаліньскага. У сваю чаргу, апошнім уладальнікам была дачка Ежы - Уршуля, якая ў гісторыі замка адзначыўся тым, што здала яго шведам, можна сказаць, без аднаго стрэлу. На гэтым скончылася слава рэзідэнцыі Асаліньскіх. Шведы разрабавалі замкавае абсталяванне. З гэтага часу замак стаў разбурацца, паколькі чарговыя, новыя ўладальнікі не былі дастаткова багатымі, каб дазволіць сабе на сур'ёзны рамонт настолькі буйнога аб’екта.

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У цяперашні час Крыжтопар - адна з найлепш захаваных замкавых руінаў у Польшчы, якія зачароўваюць гасцей сваім размахам і атмасферай таямнічасці. Верагодна, у 1960-я гады Крыжтопар наведаў багаты тэхасец, якому аб’ект так спадабалася, што ён хацеў купіць яго, разрэзаць на блокі і сабраць нанава ў ЗША:

- Хоць цяпер замак мае статус гістарычных руінаў, то тут захавалася надзвычай шмат, арыгінальных сценаў - амаль 90 працэнтаў. На жаль, арыгінальныя столі захаваліся толькі 10 працэнтах. Падчас рэстаўрацыі, у другой палове ХХ стагоддзя, большасць з іх была адноўлена. Такім чынам, цяпер госці могуць бяспечна наведваць руіны, у тым ліку прастору 52 пакояў і 12 буйных залаў. Нагадваю, у XVII стагоддзі - гэта быў самы вялікім замак у Еўропе. Ягоная паверхня складала неймаверныя 70 тысяч кубаметраў. Плошча, на якой зараз размяшчаюцца сцены комплекса - гэта амаль 13 тысяч квадратных метраў. У перыяд свайго росквіту, можна смела сказаць, што гэта быў замкавы комплекс, які рабіў уражанне. Уражае таксама хуткі час яго будаўніцтва - усяго раптам 23 гады.

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як гэта бывае з замкамі, гісторыя замка Крыжтопар таксама багатая легендамі. Яны датычаць, як велізарных скарбаў, схаваных у сакрэтных пакоях, так і прывідаў, якія засяляюць замкавыя памяшканні. Адзін з іх - таямнічы прывід жанчыны з адсечанай галавой, якая стагоддзямі блукае па двары замка, не знаходзячы спакою:

- Самая вядомая легенда расказвае пра прывід Белай дамы - стрыечнай сястры Асаліньскіх, якая жыла ў замку і прысуджала сваіх залётнікаў да смерці ад голаду і смагі. У нас таксама ёсць легенда пра прывід чорнага рыцара, верагодна духа Кшыштафа Бальдвіна Асаліньскага, які ў ноч, калі загінуў у бітве пад Зборавам 1649 годзе, вярнуўся на замак, як прывід гусара на кані. Можна сказаць, што гэта дзве найважнейшыя легенды, звязаныя з нашым аб'ектам.

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як запэўнівае Крысціян Баяк кожны знойдзе тут нешта для сябе, як «нядзельны» турыста, аматар мастацтва XVII стагоддзя, так і асобы, якiя цікавяцца нумералогіяй, астраноміяй і магіяй. Крыжтопар быў пабудаваны як своеасаблівы каляндар. У ім было столькі вежаў, колькі кварталаў у годзе, вялікіх залаў - колькі месяцаў, пакояў - па колькасці тыдняў, а вокнаў – 365. Верагодна столь у сталовай была шкляной, і госці падчас вячэраў маглі назіраць, як над імі плавалі экзатычныя рыбы.

- Безумоўна, я б звярнуў асаблівую ўвагу на замкавыя падвалы, эліптычны замкавы двор, бальную залу. Калі гаворка ідзе пра эліптычны двор, то, перш за ўсё, ён варты ўвагі з-за розных тэорый, якія звязаныя з гэтым месцам. Тут, вядома, маецца на ўвазе факт, што Кшыштаф Асаліньскі вельмі цікавіўся астраноміяй, астралогіяй, нумералогіяй, містыкай, на якія ў руінах можна знайсці шмат спасылак.

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На ўязной браме ў палац змешчаны герб Асаліньскіх - «крыж» і «сякера» - сімвал палітыкі ваяводы. Ад яго, верагодна, узялася і назва замка. Цяпер замкавыя руіны   - гэта не толькі доказ былой велічы роду Асіліньскіх, але і таямнічае месца, якое вабіць аматараў містычнай атмасферы:

- Было шмат выпадкаў, калі замак выкарыстоўваўся, у якасці сцэнаграфіі пры меншых або большых кінавытворчых праектах. У 2023 годзе вядомы кэй-поп гурт (гурт ENHYPEN – рэд.) зняў у замку кліп на песню - гэта несумненна прычынілася да раптоўнага росту папулярнасці аб’екта. Карэйскія музыкі выбралі замак Крыжтопар сярод многіх іншых замкаў Еўропы. Пасля прэм'еры кліпа мы адчулі даволі вялікі наплыў турыстаў як з Еўропы, так і з Азіі. Яны прыязджалі паглядзець месца, дзе здымаўся кліп любімай групы. У нас здымаліся таксама мастацкія фільмы, была нават каманда з Балівуда. У 2021 годзе тут таксама быў зняты трэйлер да камп’ютарнай гульні. Руіны замка можна пабачыць таксама ў адным з эпізодаў папулярнага ў Польшчы серыяла «Ксёндз Матэвуш».

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Замак Крыжтопар прапануе турыстам розныя формы наведвання:

- У нас фактычна два варыянты. Мы можам наведаць руіны індывідуальна - паводле пяці экскурсійных маршрутаў. У сваю чаргу экскурсія з гідам, спалучае найважнейшыя пункты з розных маршрутаў. Я магу параіць, таксама начны шпацыр па замку з факеламі, падчас якога можа пабачыць замкавыя прывіды, напрыклад, прывід Белай дамы. Другі варыянт пашыраны сцэнамі жыцця з XVII стагоддзя. Гэта, між іншым, прывітанне на мосце, баявы паказ і г.д. Гэта скажам так самы шырокім пакет, падчас якога мы «абуджаем» усіх духаў, звязаных з гісторыяй гэтага месца. Гэткая форма наведвання, безумоўна, застаецца ў памяці турыстаў.

- запэўніваў Крысціян Баяк(Krystian Bajak), які праводзіць турыстаў па містычных руінах замку Крыжтопар ва Уездзе(Ujazd).

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Замак Крыжтопар можна наведваць таксама з адмысловым дадаткам, які паказвае нам візуалізацыю дванаццаці фрагментаў замкавага комплекса, з часоў яго росквіту, то бок з XVII стагоддзя.

Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Замак Крыжтопар, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Як рыбакі з Хеля разбагацелі на католіках? Пра гэтую і іншыя цікавінкі даведаемся ў Музеі рыбалоўства (ФОТА/ВІДЭА)

14.02.2025 17:10
Будынак Музея рыбалоўства ў Хелю -  сам па сабе славутасць. На працягу стагоддзяў былы евангельскі храм мужна супрацьстаяў сілам часу, вайны і прыроды.