Выстава — гэта экспазіцыя работ беларускіх і польскіх мастакоў, якія даследуюць, як узведзены ў 2021 годзе ў Белавежскай пушчы 186-кіламетровы мур, прызначаны стрымліваць бежанцаў, уплывае на людзей і жывёл, а таксама як прырода становіцца сведкам палітычных падзей.
Вольга Кавальская, куратарка выставы кажа, што арганізатары не раздаюць вердыкты, ці правільным было рашэнне пабудаваць сцяну на памежжы:
— Выстава называецца «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Мы не размаўляем, хто мае рацыю, а хто вінаваты. Спрабуем паглядзець на сітуацыю найперш з пункту правоў чалавека. Але таксама разумеем, што ўлада не вырашыць праблему міграцыйнага крызісу пабудоваю муру. І мы як людзі, грамадства таксама захраслі ў гэтым муры.
Удзельнікі выставы — сучасныя беларускія і польскія мастакі: Сяргей Шабохін, Пётр Пасевіч, Бартламей Кялбовіч, Агнэшка Каліноўская, Яўген Глушань, Ксенія Галубовіч, BZT...
Вольга распавяла пра некаторыя аб'екты на выставе:
— Усе працы расказваюць пра ўзаемадзеянне чалавека, прыроды, муру. Напрыклад, працы Пятра Пасевіча з бетону і дрэва паказваюць узаемапранікненне, пра тое, што трэба імкнуцца жыць у гармоніі. Інсталяцыя Яўгена Глушаня першапачаткова была зробленая побач з мурам. Яна сімвалізуе бяспечнасць, бяспечнае месца для людзей. Бартламей Кялбовіч сваёй працай спрабуе асэнсаваць нацыяналізм у Польшчы, яго развіццё. Фатограф Ксенія Галубовіч дакументавала жыццё бежанцаў, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі ў лагеры для бежанцаў. Яе работы дапаўняюць рэчы мігрантаў, якія былі знойдзеныя ў польскіх лясах.
Мяркуем, трэба прыцягваць увагу да гэтай тэмы, бо яна знікла з медыя. Але праблема не вырашаная.
- Экспазіцыя будзе даступная для наведвання да 2 сакавіка 2025 года.
- Дзе: варшаўская галерэя WOK на Marszałkowska, 34/50.
Адкрыццё выставы «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Беларуская Служба Польскага радыё / Radyjo.net
Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Беларуская Служба Польскага радыё / Radyjo.net
Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Беларуская Служба Польскага радыё / Radyjo.net
Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны».
Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Беларуская Служба Польскага радыё / Radyjo.net
Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Беларуская Служба Польскага радыё / Radyjo.net