Беларуская Служба

Як Генры Форд расправіўся з канкурэнцыяй на трактарным рынку? Пра гэта раскажам падчас наведвання Музея сельскай гаспадаркі (ФОТА)

21.03.2025 16:00
У Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы можна ўбачыць самую вялікую ў Польшчы калекцыю дзеючых лакамабіляў – прататыпаў сучасных трактароў.
Аўдыё
  • Калекцыя агратэхнікі, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы
T Eicher,
Tрактар Eicher, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў ЦеханоўцыЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Адной з візітных картачак Музея сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы (Ciechanowiec) на Падляшшы з’яўляецца багатая калекцыя агратэхнікі. Тут, між іншым, можна паглядзець унікальныя паравыя рухавікі, лакамабілі і трактары. На дадзены момант калекцыя саміх трактароў налічвае 67 машын - як польскіх, так і замежных, выпушчаных у 1917-1990 гадах. Сярод іх таксама самыя старыя або адзіныя захаваныя ў Польшчы.

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net МТЗ-52 «Беларусь», Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музейную калекцыю агратэхнікі ў 1969 годзе запачаткаваў польскі трактар Ursus C-451 з 1956 года, але самыя старыя ў калекцыі экспанаты, гэта амерыканскія: Titan 10-20, выпушчаны ў 1917 годзе і Fordson F з 1918 года.

Tрактар Fordson. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Tрактар Fordson. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мадэль Fordson F - гэта прататып канструкцыі лёгкіх бязрамных трактароў, якая выкарыстоўваецца па сённяшні дзень, нагадвае кіраўнік Аддзела сельскагаспадарчай тэхнікі ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы (Ciechanowiec) Марэк Віснеўскі(Marek Wiśniewski):

-Titan 10-20 быў мадэллю, паводле якой былі пабудаваныя першыя трактары Ursus. Польскаі завод купіў ліцэнзію ў амерыканцаў і ў 1922-1927 гадах выпусціў каля 100 уласных трактароў пад назвай Ursus. Fordson F таксама быў першым у свеце гэтак званым бязрамным трактарам. Ранейшыя трактары былі ўсталяваныя на такой вельмі масіўнай сталёвай раме. Аднак Генры Форд вырашыў адмовіцца ад ёй на карысць дзвюх, скручаных у адно частак. Такім чынам узнік першы бязрамны трактар.

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дзякуючы розным мадыфікацыям Генры Форд рашуча знізіў кошт вытворчасці сваіх трактароў і такім чынам расправіўся з канкурэнцыяй у ЗША і ў Еўропе:

- Генры Форд таксама вырашыў спрасціць свой трактар. З гэтай мэтай былі выдалены непатрэбныя элементы, такія як асвятленне, пярэднія або заднія крылы. У сваю чаргу, а адна з педалей служыла, адначасова, счапленнем і тормазам – націснутая напалову педаль адключала рухавік, а націснутая да канца - уключала тормаз.

Tрактар Lanz. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Tрактар Lanz. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Калі гаворка ідзе пра замежныя трактары, музей можа пахваліцца багатай калекцыяй культавых трактароў нямецкай кампаніі Heinich Lanz:

- У нас ёсць унікальны ў сусветным маштабе трактар ​​Lanz Knicklenker -  гэта першы ў свеце сучленены і поўнапрывадны трактар. Гэтая мадэль выпускалася ў 1924-1927 гадах у агульнай колькасці 723 машын. Lanz канчаткова спыніў выпуск гэтай мадэлі, хутчэй за ўсё, з-за высокага кошту вытворчасці. Яшчэ адзін унікальны трактар ​​у калекцыі - амерыканскі Rumely Oil-Pull X 25-40 з 1929 года. Ягоны рухавік прыстасаваны для спальвання сумесі газы і вады, чаго няма ў ніякіх сучасных канструкцыях.

Tрактары Ursus i Lanz. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы Tрактары Ursus i Lanz. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы

Калі гаворка ідзе пра польскія трактары, то музейная калекцыя ўключае першыя мадэлі Ursus, пачынаючы з культавага Ursus C-45, які вырабляўся ў 1947- 1954 гадах (пазней пад назвай Ursus C-451). Тут можна паглядзець, як гэтак званыя „саганы” на жалезных, так і на гумовых колах:

- У нашай калекцыі ёсць вельмі цікавая мадэль - трохколавы трактар ​​Ursus C-308. Паводле выдання Motor Polski з 1959 года, ён быў выпушчаны для Завода легкавых аўтамабіляў у Варшаве дзеля транспарту кузаваў мадэлі Warszawa M20. І вось на базе такога класічнага, аднавосевага трактара зрабілі гібрыд - пярэдняе кола ўзялі ад польскага мапеда «Osa», рулявое кіраванне і ручной тормаз ад аўтамабіляў Warszawa. Наколькі мне вядома, былі выпушчаныя ўсяго 3 такія трактары.

Tрактар Jaromka, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы.
Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Tрактар Jaromka, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Іншая цікавінка ў калекцыі – трактар Jaromka ​​з 1948 года, выпушчаны ў Яроціне ў Вялікапольшчы. Верагодна да нашых часоў захаваліся ўсяго 13 машын - усе з 1968 года. У Цеханоўцы можна паглядзець таксама першую ў свеце мадэль трактара з рухавіком паветранага астуджэння. Гэта нямецкі трактар ​​Eicher DD16 II з 1952 года, а таксама прыгожы, чырвоны трактар Porsche у экспартнай версіі з 1963 года.

Лакамабіль George White. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы Лакамабіль George White. Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы

У музеі можна паглядзець 16 гістарычных у паравых машын, у тым ліку 13 лакамабіляў – паравых трактароў, кажа спадар Марэк Віснеўскі:

- Год таму мы набылі для нашай калекцыі вертыкальны лакамабіль Lanz з 1900 года - гэта адзін з трох захаваных у Еўропе вертыкальных лакамабіляў, магутнасцю ў 2,5 конскія сілы. Гэта была першая мадэль лакамабіляў Lanz, якіх кампанія пачала выпускаць у 1876 годзе. Сельскагаспадарчыя лакамабілі выкарыстоўваліся, у якасці прывада буйных сельскагаспадарчых машын, а самаходныя лакамабілі - як сродак транспарту. Яны лічацца прататыпамі сучасных грузавікоў, а таксама сельскагаспадарчых трактароў. Самы стары стацыянарны лакамабіль у нашай калекцыі – гэта Garrett Smith з 1895 года, а самы стары самаходны лакамабіль - George White з 1910 года, выпушчаны ў Канадзе. У нас ёсць таксама чэшскі лакамабіль Wichterle з 1900 года, у якога даволі цікавая гісторыя. Ён працаваў у маёнтку пад Жэшавам і ў 1944 годзе быў там схаваны ад саветаў – яго замуравалі ў адным з гаспадарчых будынкаў. Калі ў 1980 годзе ў маёнтак канчаткова вярнуліся гаспадары, аказалася, што лакамабіль надалей знаходзіцца ў сваёй схованцы.

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лакамабілі, трактары, паравыя машыны і стацыянарныя рухавікі з музейнай калекцыі ў большасці нармальна працуюць. Час ад часу, напрыклад, пры нагодзе Падляскага свята хлеба, якое музей арганізоўвае ў жніўні, можна прыглядзецца да складанай працэдуры іх запуску і працы:

- Што тычыцца лакамабіляў, то ў іх паравы кацёл, у які ўваходзіць ад 500 да нават 1 800 літраў вады. Гэтую ваду трэба закіпяціць, а значыць спачатку распаліць вогнішча ў ачагу пад катлом і пачакаць каля дзвюх гадзін, каб вада закіпела і пераўтварылася ў вадзяную пару, якая прыводзіць усю машыну ў рух.

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як кажа спадар Марэк Віснеўскі, госці музея нязменна здзіўленыя гэтаму складанаму цыкл мерапрыемстваў пры запуску гістарычных трактароў і лакамабіляў:

- У гэтых старых машынах не былі ўведзеныя нейкія асаблівыя меры бяспекі, як у сучасных. У ХІХ стагоддзі ці на пачатку ХХ стагоддзя не ўсе ўмелі чытаць, таму не хапала напісаць: «Не чапай!». Мяркуецца, што менавіта таму, у лакамабілях бяспечныя элементы, да якіх можна дакрануцца без рызыкі, пачалі фарбаваць у зялёны колер. Элементы пафарбаваныя ў чырвоны колер – бяспечнымі не былі. Гэта тычылася, перш за ўсё, рухомых элементаў. Нават, калі яны хутка круціліся – то былі бачныя здалёк. Гэтыя схемы разметкі пазней былі выкарыстаныя таксама ў першых стацыянарных рухавіках.

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Кіраўнік Аддзела сельскагаспадарчай тэхнікі ў Музеі сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы (Ciechanowiec) Марэк Віснеўскі(Marek Wiśniewski), нагадвае, што асобную калекцыю, складаюць стацыянарныя рухавікі. На дадзены момант іх у музеі 76. Гэта, як польскія, так і замежныя рухавікі, выпушчаных у 1890-1988 гадах.

Рухавік, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рухавік, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рухавікі ўнутранага згарання ў сельскай гаспадарцы замянілі лакамабілі. Некаторыя з прэзентаваных тут рухавікоў – апошнія штукі, якія наогул захаваліся да нашых часоў.

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дзякуючы новым пакупкам калекцыя гістарычнай аргатэхнікі ў Цеханоўцы пастаянна пашыраецца і цяпер лічыцца адной з самых каштоўных у Польшчы. Несумненна, варта з ёй пазнаёміцца.

Анна Задрожна

Tрактар Ursus, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Tрактар Ursus, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Tрактар Tur 10 D, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Tрактар Tur 10 D, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Tрактар Lanz, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Tрактар Lanz, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лакамабіль, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Лакамабіль, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Tрактар Lanz, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў ЦеханоўцыЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Tрактар Lanz, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў ЦеханоўцыЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Tрактар Т25 A 2 (Владимирец), Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Tрактар Т25 A 2 (Владимирец), Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
*З 2022 года большая частка экспанатаў з калекцыі прэзентуецца ў новым выставачным будынку музея.
Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Брыльянты, рубіны, сапфіры, смарагды - гэта ювелірная крама? Не - гэта музей у невялікай вёсцы ў цэнтральнай Польшчы (ФОТА)

14.03.2025 18:01
Запрашаем адправіцца з намі ў таямнічы свет мінералаў і каштоўных камянёў і акамянеласцей.