Вядомы вытворца шакаладных цукерак запускае праект «Дай ім шанец» і пачынае барацьбу з марнатраўствам. Будзе прадаваць неідэальны шакалад. З сярэдзіны сакавіка ў варшаўскай музейнай краме «Wedel» прадаюцца ўпакоўкі шакаладу з невялікімі дэфектамі.
Праект «Дай ім шанец» павінен стаць доўгатэрміновым планам усяго брэнда «Wedel» па новым падыходзе да мінімізацыі адходаў вытворчасці. Дзякуючы гэтай акцыі цукеркі, якія павінны былі быць утылізаваныя, атрымаюць другі шанец.
— Ацэнка выручкі ад іх рэалізацыі для нас другарадная. Мы прапануем гэтую прадукцыю па зніжанай цане ў музейнай краме шакаладнай фабрыкі E.Wedel, - распавядае парталу Interia Biznes Кшыштаф Богач, дырэктар па маркетынгу і навукова-даследчай дзейнасці «Wedel».
Шакаладныя пліткі могуць зламацца, цукеркі могуць быць нераўнамерна пакрыты шакаладам, ці мець некалькі іншую форму. Нягледзячы на розны знешні выгляд, вытворца сочыць за тым, каб смак і якасць гэтых прысмакаў заставаліся на самым высокім узроўні.
— У такой сітуацыі мы, як вытворца, стаім перад выбарам: альбо ўтылізаваць такі прадукт, альбо даць яму другое жыццё. На нашу думку, рашэнне, якое мы выкарысталі ў «Дайце ім шанец» карыснае для ўсіх, — тлумачыць Кшыштаф Богач.
У варшаўскай краме гэтай кампаніі можна набыць упакоўку па цане 14,99 злотых за мінімум 400 г цукерак. На аднаго чалавека дзейнічае абмежаванне ў пяць пакетаў, кампанія прымае аплату карткай і наяўнымі.
Такую пакупку можна зрабіць толькі ў сувенірнай краме, якая знаходзіцца ў музейнай краме шакаладнай фабрыкі E.Wedel.
ав